Знайсці
26.05.2024 / 22:25ŁacБел

Латушка заявіў пра атрыманне доступу да Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Беларусі

Пра тое, што ў распараджэнні ягонай каманды знаходзіцца каталог, які ўтрымлівае амаль 165000 музейных прадметаў, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў у адмысловым відэазвароце. 

Старонка сайта Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь у той час, як ён быў пад кантролем каманды Латушкі

Латушка таксама паведаміў, што Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь перададзены на захаванне Музею Вольнай Беларусі ў Варшаве. У выніку гэтага

«ўсе грамадзяне Беларусі змогуць атрымаць доступ да звестак аб музейных прадметах, якія знаходзяцца ў музеях і калекцыях Рэспублікі Беларусь».

Па прапанове Паўла Латушкі і супрацоўнікаў Музея Вольнай Беларусі ў Дзяржаўны каталог 26 траўня 2024 года ўнеслі прадметы, якія з’яўляюцца гістарычнай і культурнай каштоўнасцю беларускага народа і захоўваюцца ў Музеі Вольнай Беларусі. Гэта бел-чырвона-белы сцяг з імёнамі палітзняволеных беларусаў аўтарства Марыі Грыц, сукенка «БЧБ-нявесты» Іны Зайцавай, вопратка загінулага добраахвотніка Палка Каліноўскага Васіля (Атама) Грудавіка і іншыя артэфакты.

Нейкі час сайт Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь быў яўна ўзламаны і ўтрымліваў паведамленні ад каманды Латушкі. Цяпер ён прыведзены да першапачатковага стану. 

Чытайце таксама:

Увечары ў кватэрах кандыдатаў у КР ад блоку Латушкі і Руху «За свабоду» прайшлі ператрусы

Спіс Латушкі набярэ на выбарах у Каардынацыйную раду амаль 50% галасоў — апытанне

Латушка расказаў, як забараняў рэперу Сярогу выступаць, калі быў міністрам культуры

Выбарчы спіс Латушкі ў КР абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930