Знайсці
26.05.2024 / 23:462РусŁacБел

У Баранавічах людзі заразіліся клешчавым энцэфалітам, хоць кляшчы іх не кусалі

У гэтым годзе ў Баранавіцкім раёне зарэгістраваныя тры выпадкі клешчавога энцэфаліту. Пры гэтым, як адзначылі ў Баранавіцкім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, заражэнне адбылося не пры ўкусах кляшчоў, а пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака і прадуктаў з яго.

Вірус звычайна перадаецца праз укусы інфіцыраваных кляшчоў, аднак не выключанае і заражэнне праз ежу.

Таму медыкі раяць у «перыяд кляшчоў» — з красавіка па лістапад — не ўжываць у ежу сырое казінае малако і прадукты, прыгатаваныя з яго, без тэрмічнай апрацоўкі.

Вірус клешчавога энцэфаліту гіне пры двуххвілінным кіпячэнні. У свежым малацэ вірус захоўваецца больш за 7 дзён, у тварагу — 14 дзён, у масле — больш 2 месяцы.

Клешчавы энцэфаліт — гэта вострае віруснае захворванне. Праяўляецца павышэннем тэмпературы, моцнай галаўным болем, болямі ў суставах, цягліцах. Хвароба можа выклікаць інваліднасць і нават прыводзіць да смяротнага выніку.

@nashanivanews Небяспечная хвароба пагражае беларусам #беларусь#болезнь#бешенство#коровы#нашаніва#беларускаямова#бруцеллез♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве

Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы

Два чалавекі аказаліся ў рэанімацыі ў Гродне з-за ўкусаў кляшчоў

Сезон кляшчоў ужо ідзе поўным ходам, пацярпелых сотні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
2
27.05.2024
Heya nie sakret. Na liubyh mied. kursach vam patlumačać, što hetamu pavučku dastatkova prapaŭźci pa skury, kab infekavać čalavieka. I nia tolki encefalit, alie i chv. laima pieradajecca takim čynam.
1
Навала машкары, кляшчоў i клапоў/адказаць/
27.05.2024
О, Баранавiчы. Божыя кара за 2022 год хлебасустракальшчыкам расейскiх агрэсараў i фашыстаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930