Знайсці
26.05.2024 / 19:333ŁacБел

Хто цяпер зможа насіць з сабой зброю на службе? МУС удакладніла спіс

Пералік грамадзян, якія будуць мець пры сабе зброю падчас выканання сваіх службовых абавязкаў, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sobor.by

Пісталеты і стрэльбы, у тым ліку з наразным ствалом, атрымаюць супрацоўнікі лясной галіны. Сюды ўвайшлі ляснічыя, егеры, дырэктары прыродаахоўных устаноў і лесапаляўнічых гаспадарак, іх намеснікі і іншыя.

Гладкаствольную зброю дадуць памочнікам ляснічых, кантралёрам КПП і шэрагу супрацоўнікаў Палескага запаведніка.

Пісталеты будуць насіць міністр лясной гаспадаркі і яго намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і іх намеснікі, а таксама кансультанты, галоўныя спецыялісты ведамства і супрацоўнікі, якія кіруюць пытаннямі аховы лясоў.

Яшчэ забяспечаць баявой зброяй супрацоўнікаў службы інкасацыі. Пісталет або рэвальвер будуць абавязаныя мець пры сабе: начальнік, яго намеснік, спецыялісты ўсіх катэгорый, старшы інкасатар, кіроўца, інкасатар або кіроўца, якія ажыццяўляюць ахову касіра абменнага пункта.

Акрамя гэтага, на адну брыгаду інкасатараў будзе выдадзены адзін аўтамат.

Чытайце таксама:

Лясной ахове афіцыйна дазволілі ўжываць сілу, спецсродкі і зброю

Беларус знайшоў у сябе дома чэшскі пісталет стогадовай даўніны

Мегаскандал у МУС: супрацоўнік крымінальнага вышуку кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
0
паэт на хутары /адказаць/
26.05.2024
Вельмі зашмат зброі. Значыць хутка будзе дрэнна
0
даведка/адказаць/
26.05.2024
Комитету государственного контроля теперь будет крайне опасно появляться с неожиданными проверками в лесу.
0
Лукаш/адказаць/
26.05.2024
Российские попы это зло нацизма!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930