Знайсці
26.05.2024 / 19:5142РусŁacБел

Шрайбман: Выбары ў КР — танная трэніроўка для актыва. Але беларусам унутры Беларусі яны не трэба

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у ютуб-праграме «Часики тикают» падзяліўся думкамі адносна таго, якая карысць ад выбараў у Каардынацыйную раду і каму яны ўвогуле трэба.

Арцём Шрайбман

На думку Шрайбмана, гэтыя выбары маюць пэўнае значэнне толькі і выключна для дыяспары:

«Беларусам унутры Беларусі [яны] не патрэбныя. У [гэтых] беларусаў зусім іншыя праблемы». 

Адносна таго ж, ці патрэбныя выбары беларусам за межамі бацькаўшчыны, аналітык адказвае станоўча:

«Дыяспары, палітызаванаму актыву, самім дэмакратычным сілам — так, патрэбныя. Таму што гэта тэст інструментаў, якія могуць калісьці спатрэбіцца на большым маштабе. Ну вось уявім: у нас нейкая новая рэальная палітызацыя. І ўжо ёсць адпрацаваная праграма, ужо ёсць нейкае разуменне тонкіх месцаў, дзе можа парвацца. Ужо ёсць разуменне, што ў нас новыя асобы ў палітыцы, якія могуць генераваць падтрымку».

Ужо гэтыя выбары, як лічыць Шрайбман, з іншага боку падсвяцілі асобу Паўла Латушкі:

«Латушка, мяркуючы па апытаннях, паказвае, што лепш за ўсіх спраўляецца з гэтым, прынамсі ўнутры пратэстнага ядра. Гэта таксама важна разумець, мы ж гэтага не ведалі. У Латушкі не было ніякіх магчымасцяў паказаць сябе як электаральнага палітыка. Ён проста прыйшоў і сказаў: «Я Пал Палыч, я быў міністрам, прымайце мяне такім, які я ёсць».

Ну, і пры ўсім нашым скепсісе ў дачыненні Пал Палыча трэба прызнаць, што ён апелюе да нейкай канкрэтнай аўдыторыі, і вельмі паспяхова апелюе. Ягоная аўдыторыя — гэта не нейкая тыповая моладзевая, хіпстарская, смузі, змагарская тусовачка. Ён у нас больш па сярэднім узросце і вышэй. Эфектыўны камунікатар, як аказалася. І выбары дазваляюць гэта праверыць, праявіць і паказаць».

У кожным разе, шкоды ад гэтай палітычнай кампаніі, як мяркуе Арцём Шрайбман, не будзе, бо яна есці не просіць:

«Таму што гэта ўсё не без толку, не патрабуе грошай беларускіх падаткаплатнікаў. У кожным разе гэта не тое, што адрывае рэсурсы. Гэта адносна танная беспраблемная трэніроўка для самога актыва».

Чытайце таксама:

У Беларусі блакуюць VPN. Што адбываецца і як абысці блакаванне?

За першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду прагаласавалі 2463 чалавекі

Блок Пракоп'ева-Ягорава рэкламавалі на Таймс-сквер

Ціханоўская: Выбары ў КР — гэта першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы былі пазбаўленыя дзесяцігоддзямі

Выглядае, што збоі ў працы інтэрнэту ў Беларусі звязаныя з пачаткам анлайн-галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
9
0
Зянон/адказаць/
27.05.2024
Расейскамоўная бальшыня правалілася. Дзве прычыны. 1 бо не бальшыня. 2 бо прарасійская
0
Абменны фонд /адказаць/
27.05.2024
Valadzimir, як пра сябе напісаў, прафан і лузер
1
Таки да/адказаць/
27.05.2024
Я с самого начала не видел смысла в существование представительства НГО, изображающих из себя псевдопарламент. Работать идите, безденики в эмиграции. Все равно вы не оппозиционеры и тем более не буржуазные революционеры. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930