Знайсці
31.05.2012 / 12:243РусŁacБел

У Мінск едзе Мамонаў

Дзед расійскага псіхадэлу пакажа праграму «Пётр Мікалаевіч з трэцяга пад’езда».

Пётр Мамонаў выступіць у клубе Re:Public (Прытыцкага, 62) 19 чэрвеня
з праграмай «Пётр Мікалаевіч з трэцяга пад’езда» — ува што гэта выльецца, незразумела.
У Маскве, напрыклад, Пётр Мікалаевіч не праспяваў на такім канцэрце ніводнай песні, затое паказаў дакументальны фільм «Мамон-Лобан» пра самога сябе,
а ў другой частцы «перформанса» адказваў на пытанні гледачоў. Расказваў усё болей пра Бога і веру. Аднак пры гэтым параўнаў сябе з Джэймсам Браўнам, і сказаў што ягоныя канцэрты апошнім часам вельмі «funky».

А вось чаго не варта чакаць — тут зразумела:

Пётр Мамонаў цяпер зусім не той самы звар’яцелы «бацька родны» з гурту «Звукі Му».
Яго шалёныя выступы ў 1980-я зацікавілі нават такога прадзюсара, як Брайан Іна (які, здаецца, да Мамонава бачыў усё магчымае).
Гэта вылілася ў паездку Брытанію, дзе Мамонаў выпадкова выпіў усю калекцыю марачных вінаў з падвала прадзюсара,
патлумачыўшы, што ў бары стаялі такія прыгожыя бутэлькі — іх шкада было, а ў сутарэнні знайшліся старыя і пыльныя.

Лідар расейскага інтэлектуальна-псіхадэлічнага року, Мамонаў паспеў папрацаваць перакладчыкам з нарвежскай, ліфцёрам, дворнікам, любімым акцёрам Паўла Лунгіна (усе помняць досыць прахадны фільм «Востраў», але забыліся пра высока ацэнены ў Канах «Таксі-блюз»).

Апошнія дзесяць гадоў Пётр Мамонаў выступаў з дзівацкімі монаспектаклямі, а таксама выпускаў альбомы з песнямі кшталту «болей за ўсё я хачу як паўночна-заходні слон, вялікі і нязграбны — як старая лядоўня: выкінуць шкада, а месца займае шмат».

Схадзіць на Пятра Мікалаевіча з трэцяга пад’езда варта хаця б таму, што

кожнае ягонае шоу — гэта малапрадказальны перформанс.
На папярэднім канцэрце ў Мінску, ён раптоўна адыграў ўсю сваю класіку (што праўда на адным акордзе), а пасля чытаў уласныя вершы.
Верш Мамонава «Смерць» гучаў прыблізна так: «Затое не давядзецца болей нічога купляць!»

ЮУ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031