Знайсці
18.05.2024 / 20:023РусŁacБел

Як Віктара Пракапеню прынялі ў рэстаране за афіцыянта

Стваральнік Mr.Freeman Павел Мунцян расказаў пра сваё незвычайнае знаёмства з інвестарам Віктарам Пракапенем.

Віктар Пракапеня. Фота: «Наша Ніва»

У новым выпуску ютуб-праекта «Ператрэм з Халезіным» расійскі мультыплікатар і прадзюсар, адзін са стваральнікаў Mr.Freeman і «замежны агент», на якога ў Расіі завялі справу аб фэйках, Павел Мунцян падзяліўся абставінамі першай сустрэчы з вядомым беларускім ІТ-прадпрымальнікам і інвестарам Віктарам Пракапенем.

Мунцян тады быў у Мінску і павінен быў выступаць на «Мінск-арэне». Яго суправаджала дзяўчына, якую ён папрасіў куды-небудзь адвесці паесці.

Павел Мунцян. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

«Яна сказала, што ёсць выдатнае месца. І прыводзіць у сапраўды класнае месца. Мы заходзім у рэстаран. Стаіць мужык у касцюме пры ўваходзе. Я яму гавару: «А пасадзіце нас куды-небудзь». Ён кажа: «А колькі вас чалавек?» Я адказваю: «Двое».

Ён нас праводзіць і кажа: «Вось столік на дваіх». Мы селі і ён сыходзіць. А мне потым дзяўчына гаворыць: «А ты ведаеш, хто гэта быў? Гэта Віктар Пракапеня!»

Я іду да яго. Мы з ім павіталіся. Я кажу: «А чаго вы тут стаіце?» А ён адказвае: «Я ў прыбіральню чаргу чакаю».

Чытайце таксама:

«Мэйнстрым айцішкі ўжо з’ехаў». Вядомы венчурны інвестар — пра тое, што чакае беларускі ІТ-сектар

Пракапеня сфармуляваў 20 прапаноў для школьнай рэформы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
38
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
2
Гейт/адказаць/
18.05.2024
Кэта той Пракапеня, што ў свой час здооей падкупіць усе беларускія смі?
4
Someone/адказаць/
18.05.2024
Якая карысная інфармацыя. Дзякуй, Першая Беларуская Газэта! А як ён там у прыбіральні, дачакаўся, усё добра прайшло?
1
А мог і ножыкам чыкнуць/адказаць/
19.05.2024
Вялікі чалавек!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930