Знайсці
18.05.2024 / 22:107РусŁacБел

Найбагацейшая жанчына Аўстраліі запатрабавала прыняць яе партрэт з Нацыянальнай галерэі. У чым прычына?

Паводле паведамленняў аўстралійскіх СМІ, мільярдэрка звярнулася ў Нацыянальную галерэю і папрасіла прыбраць з публічнага паказу свой партрэт. Надта ўжо яна на ім самой сабе не падабаецца, піша CNN.

Фота: wantja Arts/Vincent Namatjira/Copyright Agency/Getty Images

У Нацыянальнай галерэі Аўстраліі ў Канберы вісіць серыя карцін, на якіх намаляваныя знакамітыя або ўплывовыя людзі краіны. Там ёсць і былы прэм'ер-міністр Скот Морысан, і алімпійская чэмпіёнка Кэці Фрымэн, і нават нябожчыца-каралева Лізавета II. Усяго ў серыі 21 партрэт. Аўтар работ — знакаміты аўстралійскі мастак Вінсэнт Наматжыра, які паходзіць з мясцовых абарыгенаў.

Фота: Vincent Namatjira

Ёсць у гэтай серыі партрэтаў і малюнак Джыны Райнхарт — самай багатай жанчыны Аўстраліі. Джына атрымала ў спадчыну ад бацькі горназдабыўную кампанію Hancock Prospecting і пашырыла яе. Паводле ацэнак Forbes, яе багацце складае каля 30 мільярдаў даляраў.

Таму не дзіўна, што такая жанчына заслужыла гонар мець свой партрэт у галерэі абраных. Але ёй самой ён чамусьці не спадабаўся настолькі, што Джына Райнхат вырашыла ад такога гонару адмовіцца.

Аўтар партрэта, аднак, аптымізму не траціць. Ён выказаў надзею, што Райнхарт з часам зможа па-іншаму зірнуць на яго карціну і змяніць сваё меркаванне.

«Я малюю свет такім, якім я яго бачу. Людзям не абавязкова падабаюцца мае карціны, але я спадзяюся, што яны знойдуць час, каб паглядзець і падумаць: «Чаму гэты хлопец-абарыген намаляваў такіх уплывовых людзей? Што ён спрабуе сказаць?» — адзначыў Наматжыра.

Чытайце таксама:

«Мёртвыя мяне не пужаюць». Беларуска больш за 20 гадоў малюе партрэты на помніках

«Мы адзін арганізм». Вялікая гутарка з моднымі фатографамі Юляй Лейдзік і Жэнем Канаплёвым

У Слуцку ствараюць мурал з Анастасіяй Слуцкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
2
19.05.2024
Хай сабе і мастацтва. Але тое, што гэта мастацтва, не апраўдвае формы і спосабу выканання. Ён намаляваў карыкатуру, рэальнае страхоцце, якое фальшывым чынам пераказвае выгляд гэтай жанчыны. Гэта аналаг паклёпу і абразы, толькі ў выяўленчай форме. І калі за паклёп і абразу можна падаць у суд, то такі малюнак нават прыбраць чамусьці нельга.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
19.05.2024
И это .... уровня уроков рисования в 5-м классе висит у них в Национальной галлерее?
19.05.2024
Мае яна права і мае яна грошы! Ён мае пензель у руках! хто пераможа? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930