Знайсці
19.05.2024 / 07:291ŁacБел

Ідэя для сняданка: амлет з тварожным сырам і зелянінай у лавашы

Дзякуючы нескладаным маніпуляцыям з дапамогай звычайнага тонкага лаваша можна зрабіць амаль твор кулінарнага мастацтва. Ён асабліва прывабны праз спалучэнне румянай скарынкі звонку і сакавітай начынкі ўнутры.

Фота: en.ipepper.org

Каб прыгатаваць амлет у лавашы, спатрэбіцца:

  • 3 яйкі
  • 30 г масла
  • 30 г цыбулі
  • 20 г пятрушкі
  • 60 г тварожнага сыру
  • 1 лаваш
  • соль
  • чорны молаты перац

Як гатаваць:

  1. Напачатку здрабніце цыбулю (лепш не зялёную, а з галоўкі) і лісце пятрушкі.
  2. З лаваша выразаем кола, якое адпавядае дыяметру патэльні (у якасці шаблона можна выкарыстаць накрыўку ад патэльні або талерку)
  3. Награваем масла на патэльні. На невялікімі агні тушым кавалачкі цыбулі да празрыстасці, а потым абсмажваем без накрыўкі да светла-залацістага колеру.
  4. Разбіце яйкі ў патэльню. Жаўткі можна пакінуць цэлымі ці злёгку расцягнуць — як вам падабаецца. Калі дыяметр патэльні не надта вялікі, выкарыстоўваеце толькі два яйкі.
  5. Дадайце да яек палову тварожнага сыру. Разбіце яго на невялікія кавалачкі.
  6. Дайце яйкам злёгку астыць, потым лапаткай перамяшайце змесціва патэльні да аднастайнай масы і сфармуйце кола.
  7. Пасаліце і паперчыце яечную сумесь. Выкладваем на яе нарэзаную пятрушку і кавалачкі сыру, што засталіся.
  8. Блін лаваша кладуць на яечную масу і злёгку прыціскаюць далонню. Смажце амлет 2—3 хвіліны.
  9. Затым накрыйце яго невялікай роўнай талеркай, перавярніце і перакладзіце зноў на патэльню. Працягваем гатаваць амлет у лавашы на сярэднім агні яшчэ 2—3 хвіліны.
  10. Гатовую страву трэба перакласці на шырокую роўную талерку і скласці напалам. Пры жаданні можна пасыпаць невялікай колькасцю папрыкі і разрэзаць на дзве-тры часткі. У якасці дадатку можна таксама выкарыстаць тварожны сыр з зелянінай.

Чытайце таксама:

Топ амлетаў, якія не пакінуць вас абыякавымі. Рэцэпты

Лаваш-ролы з курыцай і кукурузай — перакус, які зручна ўзяць з сабой, куды б вы ні выправіліся

Хатні варыянт хачапуры — простыя грузінскія бліны на кефіры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
0
нявеста азаронка/адказаць/
19.05.2024
у мяне ідэя для наступнага анекдота - будзешамлет з тварожным сырам і зелянінай у лавашы

ілі сьвянням аддам?

https://nashaniva.com/342948
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930