Знайсці
06.05.2024 / 16:4311РусŁacБел

У палацы Пуціна ў Геленджыку замест казіно і пакоя для стрыптызу з'явілася дамавая царква з тронам

У палацы ў Геленджыку, які звязваюць з Уладзімірам Пуціным, прайшла рэканструкцыя. Новыя інтэр'еры паказалі Фонд барацьбы з карупцыяй і выданне «Проект».

Візуалізацыя: «Проект»

Зняць унутранае ўбранне палаца, як сцвярджаецца ў расследаванні, удалося аднаму з будаўнікоў на свае страх і рызыку. Рэканструкцыя завяршылася да вясны 2023 года. Рабочыя спрабавалі ліквідаваць дэфекты, закладзеныя пры будаўніцтве, і прадумаць гідраізаляцыю. Заадно былі змененыя і інтэр'еры.

Так, у палацы з'явілася шмат карцін на ваенную тэматыку, у тым ліку праца Сяргея Прысекіна «Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне!» з Аляксандрам Неўскім.

Зніклі пакоі з казіно, шастом для стрыптызу і цацачнай чыгункай. Замест іх у палацы з'явілася дамавая царква з трыпціхам. У яго ўваходзіць абраз Святога Уладзіміра — гэта, на думку экспертаў, непасрэдна сведчыць пра тое, што ўладальніка палаца завуць Уладзімір. У дамавой царкве таксама паставілі драўляны трон. Новыя інтэр'еры, на думку аўтараў расследавання, паказваюць, як змяніўся Пуцін за апошнія гады.

Візуалізацыя: «Проект»

«Проект» вывучыў план будынка і відэазапіс, які зрабіў рабочы, і прыйшоў да высновы, што палац не можа быць гатэлем, пра што гавораць афіцыйныя асобы. Па многіх прыкметах, у тым ліку наяўнасці цэлага пакоя для спецсувязі, гэты будынак пабудаваны для першай асобы дзяржавы.

Чытайце таксама:

WSJ: Пуцін, імаверна, не аддаваў прамы загад аб забойстве Аляксея Навальнага — пазіцыя амерыканскіх спецслужбаў

Пуцін перастаў пакідаць Крэмль і свае рэзідэнцыі пасля выбараў

Інаўгурацыя Пуціна пройдзе 7 мая. Адбудзецца і ПЛР-тэставанне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Люмпену/адказаць/
06.05.2024
Инфопомойка, ванька, ідзі кушай весці ад кісялёва
0
алладин/адказаць/
06.05.2024
нада пацярэць лампадку і будзе стаяць
0
Заатэхнік/адказаць/
06.05.2024
Инфопомойка, ваня, геть у хлеў, тут водкі няма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031