Знайсці
05.05.2024 / 11:596РусŁacБел

Крысціна Ціманоўская прайшла адбор на Алімпіяду

Крысціна Ціманоўская дапамагла зборнай Польшчы выйсці на Алімпіяду.

Крысціна Ціманоўская. Фота з сацсетак

Беларуская спрынтарка Крысціна Ціманоўская дапамагла зборнай Польшчы атрымаць алімпійскую ліцэнзію ў эстафеце 4х100 метраў.

Ціманоўская трапіла ў польскі квартэт на чэмпіянаце свету па эстафетным бегу на Багамах. Крысціна — яна выступала на першым этапе — разам з Монікай Рамашка, Магдаленай Стэфановіч і Эвай Свабодай выйграла кваліфікацыйны забег з вынікам 42,81. 

Траплянне ў топ-2 у адборачным забегу забяспечыла зборнай Польшчы пуцёўку на Алімпіяду-2024 у Парыжы. Найбліжэйшай ноччу каманда будзе змагацца за медаль чэмпіянату свету.

На чэмпіянаце свету-2023 Ціманаўская дапамагла польскай эстафеце заняць пятае месца ў фінале. 

Чытайце таксама:

Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020

«Гэта не проста курортны раман ці момант помсты». Крысціна Ціманоўская пра развод і новыя адносіны

Ціманоўская прабегла 200 метраў з сімвалічным вынікам 23.34 і страціла прытомнасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
05.05.2024
политзек, ціманоўская цудоўна выступала пад к-з флагам.. і пасля 20-га.. нават у коскі ўплятала яго 
05.05.2024
Васіль, pišy jašče, a to nia budu viedać, chto ja. Pišy ŭsio, ničoha nie chavaj, praktykujsia, poki ja jość... :))
2
30-я дывізія/адказаць/
05.05.2024
Ну то смярдзець ужо ў інстаграме будзе, пра свае дасягненні і як усе ёй зайздросцяць...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера