Знайсці
24.05.2024 / 22:119РусŁacБел

Азараў — пра актывіста Глеба Сандраса: «Не прайшоў паліграф на супрацу з рэжымам»

Пасля скандальнага вылету з выбараў у Каардынацыйную раду Аляксандр Азараў прыйшоў на стрым да «Еўрарадыё». Там былы сілавік абвінаваціў актывіста Глеба Сандраса, які яго крытыкаваў, у сувязях з лукашэнкаўцамі.

Аляксандр Азараў і Глеб Сандрас: «Наша Ніва» / nv-online.info

Некалькі дзён таму грымнуў скандал вакол Аляксандра Азарава: былы сілавік выкарыстаў чат-бот плана «Перамога» для закліку галасаваць за яго і яго каманду на выбарах у Каардынацыйную раду. Пасля гэтага і Азараў, і ўвесь яго спіс былі выключаныя з удзелу ў выбарах.

Пра гэтую гісторыю публічна выказаўся актывіст і блогер Глеб Сандрас, які таксама атрымаў паведамленне з заклікам галасаваць за Азарава:

«Уяўляю сабе слесара на МАЗе — маўляў, еду я раніцай на змену ў грамадскім транспарце і тут мне і ўмоўна палове тралейбуса пачынае гэта ўсё прыходзіць. Што мне застаецца рабіць? Скідваць тэлефон да заводскіх наладак? Выкідвацца ў акно тралейбуса? Чым думалі людзі, якія рассылалі гэта ўсё, мо канкрэтна Азараў, я ўявіць не магу».

У адказ на гэта Азараў абвінаваціў апанента ў супрацы з рэжымам Лукашэнкі. Маўляў, два гады таму Сандрас, актывіст «Рабочага Руху», мусіў прайсці праз паліграф. Але, кажа Азараў, усё пайшло не па плане:

«Ён паліграф не прайшоў, у яго запаліліся чырвоныя кропачкі — супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта «Рабочы Рух» ведае. Цяпер я разумею, чаму Глеб Сандрас пайшоў публічна на гэтае інтэрв’ю — каб дыскрэдытаваць нас, маўляў, мы стварылі праблему. Трэба проста вучыцца правільна выдаляць бот, лічбавая бяспека. Калі ён не ўмее, я ж яго не навучу».

Сам Глеб Сандрас адмовіўся пракаментаваць «Нашай Ніве» абвінавачванні Азарава.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Падпісаным на план «Перамога» прыйшло апавяшчэнне: галасуйце за Азарава. Што адбываецца і ў чым небяспека

Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

Палітыка справа можа і брудная, але месца маральным нормам ёсць і ў ёй. Развагі да кейса Азарава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
35
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4
1
Галя з Камароу́кі/адказаць/
25.05.2024
Ын, гэта у́ тым разе, калі тыя не прапанавалі яму што-небудзь яшчэ у́ 2020. Не бывае настолькі тупых людзей. Таму мяркую, што гэта дыверсія.
25.05.2024
Галя з Камароу́кі, мне кажется, в этом случае сейчас он бы вел себя по-другому - делал бы все, чтобы остаться в движении. А он делает все, чтобы его выперли со свистом. И еще, тогда бы уже были более-менее массовые аресты участников "плана Перамога" -  врядли они бы удержались вести игру много лет. Но это я так думаю, могу ошибаться... так как тоже не сильно умен :)

По поводу "не бывае настолькі тупых людзей" - мне бы вашу веру в человечество.
0
Кныр/адказаць/
25.05.2024
От полиграфа категорически отказались Пазьняк, Латушка, Света, Числов (он же Бульба), да и вообще много кто.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930