Знайсці
24.05.2024 / 17:156РусŁacБел

У Гродне беларусу і расіяніну далі дзікія тэрміны за «падрыхтоўку дыверсій»

У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за «падрыхтоўку дыверсій» судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расіі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). 11 красавіка Валер Раманоўскі агучыў прысуд, даведалася «Вясна».

Вадзім Пацэнка і Аляксей Кулікоў

Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення. Апошняе слова Кулікоў прамовіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў «аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падкладкі», паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

Вядома, што 22-гадовы Вадзім Пацэнка родам са Свіслачы, але жыў у Гродне. Вядома, што мужчына займаўся спортам, у тым ліку прадстаўляў родны горад на юніёрскім спартыўным мнагабор'і.

Затрымалі Пацэнку 3 сакавіка 2023 года. У праўладным фільме «Гаспар не вышел на связь» заявілі, што ён нібыта павінен быў здзейсніць дыверсію ў Гродне. На кадрах допыту ён кажа, што яму «паставілі задачу падарваць нафтабазу з дапамогай дрона і выбухоўкі». Ужо тады заявілі, што яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму).

Вадзім Пацэнка пасля затрымання. Скрыншот з фільма на АНТ

Грамадзяніну Расійскай Федэрацыі Аляксею Кулікову 36 гадоў. У тым жа праўладным фільме расказалі, што год таму Кулікоў збег ад прызыву, а трапіць у Гродна яму дапамог расійскі апазіцыянер Данііл Крынары (Кавалеўскі).

Кулікова затрымалі 26 лютага 2023 года. Па версіі КДБ, Аляксей здымаў на фота аб'екты ў Гродне для «ўкраінскіх спецслужбаў» — ваенкамат Гродна і Гродзенскага раёна, вайсковую часць 41780, нафтабазу раёна Аульс, нафтабазу раёна Дзевятоўка, генконсульства РФ. Кулікову выставілі абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 2 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.


Вядома толькі, што мужчыны разам працавалі.

Вадзіма Пацэнку і Аляксея Кулікова агулам абвінавацілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму);
  • ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму);
  • арт. 358-1 (агентурная дзейнасць);
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Чытайце таксама:

«Акт міжнароднага тэрарызму». У Гродне пройдзе суд за «падрыхтоўку дыверсій»

Стралок, спартовец з райцэнтра, праграміст. Даведаліся больш пра некаторых абвінавачваных у «тэрактах» 

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
62
24.05.2024
А вы называете лукашенковский режим фашистским? Это комуняки, сталинцы ленинцы. Немецкие нацисты были ангелами в сравнении с этими садистами. Славные продолжатели дела Маркса Ленина Сталина.   
8
Пуdzh/адказаць/
24.05.2024
No, калі абвінавачанні праўдзівыя, то прысуд цалкам справядлівы. Іх дзеянні -- гэта акт міжнароднага тэрору супраць нашай краіны, хто б ёй не кіраваў.

У выпадку ж Украіны не зусім разумею, як і навошта яны судзяць расейцаў. Жаўнеры -- камбатанты, па міжнародных канвенцыях іх трэба як палонных трымаць да абмену і ўсё. Расейцы нават Азоў не судзілі, нагадаю вам.
25.05.2024
Пуdzh,Ты хлуслівы гэбнюк.
Які прысуд? "суд" быў закрытым, злачынства не здзейснена.

Ваяроў Азова завезлі ў рашку і на так званыя акупаваныя ДНРы і там ім прысуджаюць велізарныя тэрміны.





Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930