Знайсці
24.05.2024 / 15:192РусŁacБел

У краме ў Беларусі знайшлі тавар, які за год падаражэў на 15 500 рублёў

За кілаграм прыйдзецца выкласці 52 тысячы.

Фота: Onliner.by

У ProStore прадаецца, відаць, самая дарагая прыправа ў Беларусі. Кілаграм такога тавару каштуе 52 тысячы рублёў. За год прыправа падаражэла на 15 500 рублёў.

Гаворка пра рыльцы шафрану — прадукт вырабляецца ў Турцыі. Летась кошт 0,12-грамовага пакуначка складаў 4 рублі 39 капеек. Цяпер за такое прыйдзецца аддаць 6 рублёў 24 капейкі. Адпаведна, кошт за кіло вырас з 36 500 рублёў да 52 000, паведамляе Onliner.

На ўпакоўцы пазначана, што іранскі шафран — самая дарагая прыправа ў свеце. Для вытворчасці 1 кг гэтай прыправы патрабуецца каля 150 000 кветак. Аднаго грама шафрану дастаткова, каб афарбаваць 3000 літраў вады.

Шафран можна выкарыстоўваць пры гатаванні супоў, рысу, рыбы, соусаў і прысмакаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
1
24.05.2024
А тонна на 15,5 млн подорожала. Нужно было про тонну сразу писать.
0
рыльцы ш франу/адказаць/
24.05.2024
а наколькі падаражэў за год ы вайны ва Украіне гэты (як яго там?) байрактар?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930