Знайсці
24.05.2024 / 21:5620РусŁacБел

Туск збіраецца аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі»

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск на мітынгу ў Беластоку заявіў, што Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» («Бераставіца») на мяжы з Беларуссю, паведамляе RMF24.

Скрыншот з відэа

«У найбліжэйшы час разгледзім магчымасць адкрыцця памежнага пераходу «Баброўнікі» для пасажырапатоку. Я цалкам падтрымліваю гэта! Аднак адразу агаваруся, што я не прыму такога рашэння, калі ў вайскоўцаў і памежнікаў будзе адназначна адмоўнае меркаванне, што гэта можа аказаць негатыўны ўплыў на нашу бяспеку», — сказаў Туск.

Рашэнне, паводле яго, можа быць прынята цягам некалькіх дзён. Адкрыццё гэтага памежнага пункта, на яго думку, магло б разблакаваць значную частку польскага малога і сярэдняга бізнэсу, звязанага з тавараабаротам паміж Беларуссю і Польшчай.

Пры гэтым ён заклікае не трактаваць гэты магчымы крок як рэверанс у бок беларускага рэжыму

Чытайце таксама:

Ці выгадна цяпер ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву?

Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты

«Закрываючыся ад беларусаў, Захад міжволі штурхае іх да Расіі» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4
25.05.2024
Вось еўрапейская прынцыповасць. Засталося яшчэ транзіт газа і нафты аднавіць. І абмежаванне на еўра зняць. 
0
Берасцеец/адказаць/
25.05.2024
Жыве Беларусь, ім заўсёды было начхаць, думае пісу не было начхаць, яны тэатральна заяўлялі пра палякаў палітвязняў, а на справе як і нашыя неверагодныя нічога не рабілі, мо пры гэтых што зрушыцца з мертвай кропкі
0
Типичны Беларус хочет реализовать амбиции/адказаць/
25.05.2024
Снимите ограничение на тачки ! Хочу себе Порш взять . Спасибо Дональд Трамп ! Или Туск ? Всем спасибо ,во имя демократии .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930