Знайсці
24.05.2024 / 17:3119РусŁacБел

«Я не ведаю, за што можна дакараць Машэнскага» — Кныровіч

У выпуску ТОКу бізнэсовец Аляксандр Кныровіч выказаў сваё стаўленне да ўласніка «Савушкавага прадукту» і «Санта-Брэмар».

Аляксандр Машэнскі.

Аляксандр Кныровіч ацаніў кошт бізнэсу ўласніка «Савушкавага прадукту» і «Санта-Брэмар» лічбай «больш за мільярд [даляраў]». Ён мяркуе, што Аляксандр Машэнскі «мае вельмі добры бізнэс, які развіваецца як паспяховы».

«Ёсць квоты на ўвоз рыбы ў Беларусь, якія абы-каму не даюць, ёсць нейкія бонусы, але невядома, ці гэта плюсы ці мінусы. Напрыклад, яму даюць нейкія стратныя жывёлагадоўчыя фермы ці нешта іншае. Ён павінен іх цягнуць. З пункту гледжання звычайнага чалавека: «вось яму падарылі дзяржаўную маёмасць».

А з пункту гледжання прадпрымальніка [гэта сітуацыя, калі] ў яго ўсё было добра, і яму сказалі: «Калі ў цябе ўсё добра, то цягні вось гэты стратны бізнэс», — выказвае Кныровіч свой погляд і падкрэслівае сваё добрае стаўленне да яго:

@tokbelarus Насколько белорусы законопослушны? Мнение бизнесмена #беларусь#белорусы#италия#итальянцы#закон#беларусьновости#новостибеларуси♬ sonido original - Nightcore Nation

«Я стаўлюся [да Машэнскага] з вялікай павагай. Яны зрабілі вялікую добрую справу, і я не ведаю, за што яго можна дакараць — што ён нешта атрымаў не па законе ці нешта абышоў. Для мяне Машэнскі і Шакуцін — гэта з розных сусветаў людзі».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Кныровіч назваў галоўную хлусню Лукашэнкі

Кныровіч як бізнэс-анёл уклаў у стартапы сотні тысяч даляраў. Не стрэліў ніводзін

«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
7
1
Агентура ня сьпiць/адказаць/
25.05.2024
Дауш... Куды кацiмся... Быушыя прыкаратнiкi , мянты i чыноунiкi рвуцца у апазыцю... Вось яшчэ адна кансерва ускрылася, кныровiч абяляя лукафашыстау манапалiстау прыкарытных. Зянон як зауседы мее рацыю, гэбэшнiкi ва усе шчэлi сунуць сваiх быушых прыкарытных у апазыцыйныя структуры i не саромеюцца!
0
марианская впадина/адказаць/
25.05.2024
Кнырович пробил очередное дно! Лучше бы молчал.
25.05.2024
Не ведаю ці Кныровіч у курсах, але ў Паўночнай Карэі таксама ёсць бізнэсмэны. Вось толькі розніца паміж імі і бізнэсмэнамі з Каліфорніі вялікая. Заключаецца яна ў тым, што Карэйскія бізнэсмэны шчыльна павязаны з уладай, карыстаюцца адміністратыўным і эканамічным рэсурсам дзяржавы па дамоўленасці з чыноўнікамі. Каді разабрацца, то гэта і не бізнэс увогуле. Прыкладна як у расійскіх алігархаў, каторыя не бізнэсмэны ў класічным сэнсе. Гэты санта-брэмар у тую ж кагорту.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930