Знайсці
24.05.2024 / 23:308РусŁacБел

«Туды можна выправіцца абсалютна без грошай». Беларус расказаў пра паломніцтва на закрыты ад жанчын паўвостраў

Афон — паўвостраў у паўночнай Грэцыі, куды могуць трапіць толькі мужчыны. Гэта адзін з самых важных цэнтраў праваслаўнага манаства, ахутаны мноствам чутак і легендаў. CityDog.io пагаварыў з беларусам, які месяц пражыў сярод манахаў, пра побыт і традыцыі на Святой гары, а яшчэ даведаўся, чаму гэта абавязковае месца для наведвання.

Раману (імя зменена па просьбе героя) 21 год. У Мінску хлопец вучыўся на тэалагічным факультэце БДУ, паралельна вывучаючы археалогію і грэчаскую мову. Праз два гады навучання Раман адлічыўся і пераехаў у Грэцыю, каб вывучаць візантыйскую гісторыю, а таксама мець магчымасць перыядычна выпраўляцца ў паломніцтва па святых месцах: «Мяне гэта супакойвае і надае сілаў».

Афон, вядомы таксама як Святая Гара, — паўвостраў у паўночнай Грэцыі, які з'яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў праваслаўнага манаства ў свеце. Ён займае ўсходні выступ паўвострава Халкідзікі і распаўсюджваецца ў Эгейскае мора.

На паўвостраве знаходзіцца каля 20 дзейных манастыроў, а таксама мноства скітоў і келляў, дзе жывуць манахі. Трапіць туды могуць толькі мужчыны, маючы пры сабе спецыяльны дазвол — дыяманітырыён.

«Паехаць на Афон было маім даўнім жаданнем, — расказвае Раман. — Не памятаю дакладна, калі я даведаўся пра яго існаванне. Напэўна, пачуў пра паўвостраў у студэнцкія гады. Ужо тады зразумеў: «Мне трэба туды дабрацца».

На паломніцтва я адважыўся ўжо пасля пераезду ў Афіны. Шчыра прызнаюся, у нейкі момант я пачаў сабатаваць мае заняткі ва ўніверсітэце і весці злёгку маргінальны лад жыцця: часам курыў, боўтаўся ў незразумелых месцах, сядзеў без грошай.

У нейкі момант адчуў, што такое жыццё мне не па душы, і вырашыў, што самы час паехаць на Афон. Мне трэба было духоўна ачысціцца. Прынамсі, я менавіта так сябе адчуваў.

Акрамя таго, у будучыні я збіраюся займацца візантыстыкай і матэрыяльнай археалогіяй. Дзе, як не на Афоне, жывым помніку гісторыі, даследаваць гэтую тэму?»

Так выглядае адмысловая віза для наведвання Афона

Як дабрацца на Афон? «Трэба спецыяльны дазвол, які можна атрымаць анлайн»

Трапіць на Афон можна па спецыяльным дазволе. Атрымаць яго нескладана: у заяве трэба ўсяго толькі пацвердзіць свае чыстыя намеры і праваслаўную веру.

Далей трэба пачакаць пацвярджэнне, якое высылаюць ў электронным выглядзе. Друкаваную версію сваёй візы трэба забраць непасрэдна перад паездкай на Афон у найбліжэйшым ад яго горадзе.

Маршрут перад паездкай я не складаў. Затое быў прыкладны план: спачатку прыехаць у Свята-Панцеляймонаў манастыр, дзе гавораць па-руску, правесці там некаторы час, каб прывыкнуць да мясцовага побыту, а затым пажыць у грэчаскіх манастырах.

Я нядрэнна размаўляю па-грэчаску, таму разумеў, што ў любы момант змагу дамовіцца з манахамі аб прытулку. Часавых рамак я таксама сабе не ставіў: разумеў, што магу затрымацца на Афоне, калі адчую ў гэтым неабходнасць.

Паломнікам, якія едуць на Афон на некалькі дзён, лепш загадзя дамовіцца аб начлегу ў пэўных манастырах. Часам прыязджаюць настолькі шмат, што не ўсім хапае спальных месцаў у келлях. Зарэзерваваўшы месца, можна быць упэўненым, што вам дакладна будзе дзе спыніцца. Аднак гэта хутчэй рэкамендацыя: усе жыхары Афона вельмі добразычлівыя і дакладна не пакінуць вас на двары.

Так выглядае Свята-Панцеляймонаў манастыр

Пра распарадак дня: «На Афоне жывуць па візантыйскім часе, які можа адрознівацца ад сусветнага на чатыры-пяць гадзін»

Жывуць на Афоне па візантыйскім часе. Ён грунтуецца на сонечным цыкле, які пачынаецца не з паўночы, як у «мірскім» часе, а з заходу сонца. Менавіта гэты момант лічыцца пачаткам новага дня.

Паколькі час заходу сонца змяняецца ў залежнасці ад сезону, час пачатку новага дня на Афоне таксама змяняецца кожны дзень. Напрыклад, калі сонца заходзіць у 18:00 паводле сусветнага часу, то на Афоне будзе 0:00 паводле візантыйскага.

Тыповы дзень у манастыры пачынаецца каля 4:00 раніцы з першай службы. Яна ўключае ранішнія малітвы і літургію. Гэта частка доўжыцца каля чатырох-пяці гадзін. Прыкладна а 8-й раніцы (паводле звычайнага часу) служба заканчваецца, пасля чаго ідзе першая трапеза, калі гэта не перыяд посту.

Пасля трапезы манахі і паслушнікі-«труднікі» прыступаюць да сваіх працоўных абавязкаў. Гэта называецца «паслушэнства». Кожнаму прызначаецца пэўная задача ў залежнасці ад яго здольнасцяў і патрэб манастыра. Напрыклад, кагосьці могуць накіраваць на агарод, іншых — займацца электрычнасцю або рамонтам, а трэціх — збіраць аліўкі або займацца іншымі працамі на агародзе. Адказны за паслушэнства размяркоўвае задачы і сочыць за іх выкананнем.

Мяне, як чалавека, фізічна здаровага і без асаблівай спецыялізацыі, звычайна адпраўлялі на градкі. Там я саджаў памідоры і кабачкі, угнойваў расліны ці падвязваў кусты — увогуле, нічога складанага.

Праз пяць гадзін працы пачынаецца другая служба, якую можна прапусціць, калі паслушэнства патрабуе доўгага часу або знаходзіцца далёка ад манастыра. Але многія імкнуцца не прапускаць яе.

Пасля другой службы манахі збіраюцца на чарговую трапезу. Пасля абеду ў паслушнікаў ёсць трохі вольнага часу, які яны могуць прысвяціць асабістым справам або адпачынку. Затым пачынаецца вячэрняя служба, якую называюць «павячэрнем». Пасля яе, за тры-чатыры гадзіны да сну, ідзе апошняя трапеза дня.

Спаць кладуцца звычайна каля 22-й гадзіны.

Тэрыторыя манастыра

Напэўна, самым складаным для мяне было прывыкнуць да строгага графіку і ранніх пад'ёмаў.

Памятаю, першы час у мяне нават балела галава, але гэта адчуванне хутка прайшло. З часам я нават пачаў прапускаць пачатак службаў, асабліва калі гэта не быў святочны дзень, і прыходзіў не да 4-й раніцы, а бліжэй да 6-й.

На мой погляд, жыццё ў некаторых манастырах на Афоне можа нагадваць жыццё ў санаторыі: міжземнаморскі клімат і дыета, свежае паветра і від на мора. Праца там, як правіла, не займае больш за пяць гадзін, таму ад яе таксама асабліва нельга стаміцца.

Пра побыт: «На Афоне не патрэбныя грошы»

На ўвесь паўвостраў працуюць толькі адна крама і адна кавярня. Але, на мой погляд, нават у іх няма асаблівай неабходнасці. Прадукты ў асноўным вырошчваюць на тэрыторыі манастыроў, нешта прывозяць на лодках з мацерыковай часткі Грэцыі.

Харчаванне ў манастырах простае, але разнастайнае. Паслушнікі за ежу не плацяць, як і за жыццё ў келлях. Аснову рацыёну складаюць рыба, гародніна, садавіна, аліўкавы алей і грэчаскія сыры.

Кожную сераду і пятніцу ўсім жыхарам трэба выконваць невялікі пост: у гэтыя дні стравы складаюцца толькі з гародніны і аліўкавага алею.

Трапеза ў Свята-Панцеляймонавым манастыры

Спяць паломнікі альбо ў агульных пакоях, альбо ў келлях. Практычна ўсе манастыры на Афоне абсталяваныя добра, таму праблем з умовамі або нязручнасцяў ніякіх не ўзнікае.

У такім памяшканні спяць паломнікі, якія прыязджаюць на Афон на некалькі дзён. Тым, хто застаецца на больш доўгі тэрмін і збіраецца «труднічаць», могуць выдзеліць келлю на аднаго або двух чалавек

Пра адчуванні на паўвостраве: «Ідучы па сцяжынках, лёгка паверыць, што па іх калісьці хадзіла Багародзіца»

Больш за ўсё на Афоне мяне ўразілі людзі. Тут у кожнага свая незвычайная гісторыя і асаблівы шлях. Адным з такіх запамінальных момантаў была сустрэча з айцом Сімяонам, манахам з адкрытай і дзіцячай душой. Ніколі не забудуся, як мы разам і ім і яшчэ адным чалавекам адправіліся да костніцы.

Мы завяршылі ранішнюю службу, якая доўжылася ўсю ноч, калі ўжо пачынала днець. Світанак, невялікая капліца, а па баках — стэлажы з чарапамі. Мы ўтрох на фоне гэтага пейзажу выглядалі, як пераачышчаныя анёлы. Неверагодны ўспамін.

Так выглядаюць паказальнікі на паўвостраве

На дзіва значнымі на Афоне адчуваюцца нават простыя прагулкі. Сцежкі тут пясчаныя. Аднак складаюцца яны з незвычайнага матэрыялу, як быццам з пяском змяшалі срэбраныя часцінкі. На сонцы такія сцежкі блішчаць, надаючы Афону яшчэ больш «святы» антураж.

Існуе легенда, што па гэтых сцежках калісьці хадзіла сама Багародзіца. Паводле падання, Багародзіца разам з апосталам Янам апынулася на Афоне падчас свайго падарожжа, і месца, дзе яна ступіла, стала святым. У гэтую гісторыю лёгка верыш, калі ідзеш па звычайнай вясковай дарозе, а яна ў літаральным сэнсе ззяе пад тваімі нагамі.

Пра планы: «Афон вучыць не будаваць далёкіх прадказанняў, усё здарыцца так, як і задумана першапачаткова»

Я б хацеў вярнуцца на Афон і нават застацца там жыць. Аднак гэта рашэнне патрабуе не проста майго жадання, але і духоўнай гатоўнасці, якая была б узгодненая з настаўнікамі. Трэба быць гатовым прыняць любоў і падтрымку тых, хто там жыве, і прытрымлівацца манастырскіх правіл.

Афон вучыць не будаваць далёкіх прадказанняў, усё здарыцца так, як і задумана першапачаткова.

Тым, хто збіраецца на Афон, я б парэкамендаваў не прыязджаць на кароткі тэрмін. Каб цалкам заглыбіцца ў атмасферу манастыроў, лепш планаваць паездку на некалькі тыдняў ці нават на месяц.

Важна таксама не накручваць сябе і давяраць усяму, што адбываецца. Па выніку, кожны атрымае менавіта тое, што шукае.

Адзін з уваходаў у Свята-Панцеляймонаў манастыр

Чытайце таксама:

З балконамі, але без ліфтаў. Паглядзелі, як мінскі інтэрнат перарабляюць у жылы дом

Парны гардэроб: «Раніцай даводзіцца дамаўляцца, хто сёння апранае тую ці іншую рэч»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
1
Максим Дизайнер/адказаць/
26.05.2024
Винни пук

Может ты бабоса монахам вместо Вовы подкинешь, умник?Людям, которые спасают сотни человеческих жизней от ваших торговых центров, центральных отупений и коптящих корыт по штуке на одно немытое рыло?
26.05.2024
Максим Дизайнер, nu, a jak možna vyratavac` жизнi...от торговых центров, центральных отупений и коптящих корыт ?

Uvaha!Praviļny adkaz: pakinuc` tyja žycci biaz hrošaū...

Nu, samim manacham babla padkinuc`, ci to Pucin, ci to Максимka, na mersedes nastajacieliu, a vos` jak byc` tym  vyratavanym žycciam?.. Što im rabic` i jak vyžyvac` ???

Malicca ? OK, zalik. Sviatym ducham trymacca ? OK, zalik. Što jašče? jakija jos`c varyjanty ? 

Spadarstva, vašy prapanovy... Što?! Bambanuc` manastyr ? Niejak nie pa-chryscijansku budzie, alie taksama varyjant... Praūda, Maxim(ka) ?... :)
26.05.2024
Трапеза ў Свята-Панцеляймонавым манастыры
https://nashaniva.com/343517#startcomments
Vo, što im tam Boh paslaū ! Nu, mnie taksama Boh pasylaje, ja nia skaržusia. :) 

Poki pracuju -  to Boh mnie i pasylaje, z laski svajoj. 

Alie jon mnie krychu inakš pasylaje, cieraz kramy pasylaje dy cieraz "торговыe центры", značycca...  :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930