Знайсці
22.01.2024 / 12:457РусŁacБел

Гомельскі правакатар заявіў, што аштрафаваны за «экстрэмізм», цяпер у вышуку і хоча перайсці на беларускую мову

Вядомы сваімі правакацыямі, фэйкамі і даносамі жыхар Гомеля Яўген Катляроў паскардзіўся на пераслед, заўважыў «Флагшток». Ці гэта не чарговы развод Катлярова, невядома. 

У сваім новым відэа ён звярнуўся да падпісчыкаў па-беларуску і заявіў:

«Наступныя відэаматэрыялы будуць, хутчэй за ўсё, на беларускай мове. Бо пару дзён таму я атрымаў 15 базавых за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Зараз я абвешчаны ў вышук — не ведаю, чаму. І заўтра, хутчэй за ўсё, пачнецца новая адміністрацыйная альбо крымінальная справа. Таму лепей размаўляць на беларускай мове, каб не ўсе ведалі, што гаворыцца ў гэтых роліках.

Але я вывучу беларускую мову, я абяцаю» (памылкі папраўлены Флагштокам).

У раскладах судоў новых спраў у дачыненні Катлярова пакуль няма. 

Раней ён пачысціў свае сацыяльныя сеткі і выдаліў свой тэлеграм-канал — быццам бы з-за пагрозаў з боку сілавікоў.

Таксама нядаўна Катляроў распавядаў, як схадзіў на прыём у Гомельскі аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе.

Чытайце таксама:

Гомельскі правакатар заявіў, што аштрафаваны за «экстрэмізм», цяпер у вышуку і хоча перайсці на беларускую мову, каб не ўсе яго разумелі

У Гомелі зачысцілі праўладных блогераў

«Зрабіў выснову, што нашыя змагары мелі рацыю». Праўладны правакатар схадзіў на прыём у аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе

Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
5
22.01.2024
Я, когда нахожусь в розыске и пребываю в Беларуси, тоже обычно записываю ролики и всячески стараюсь привлечь к себе побольше внимания, и, возможно, наговорить на новую статью. Самая безопасная стратегия, это же очевидно.

Товарищ майор, вам точно нужен такой пень в информаторах?
0
Вышэй за бога/адказаць/
22.01.2024
Товарищ Сталин! Произошла чудовищная ошибка!
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
23.01.2024
Францішак, дакладна Франц, а да неверагодных за амаль 4 гады ўсё ніяк ня дойдзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031