Знайсці
11.05.2023 / 11:265РусŁacБел

У Маскве арыштавалі студэнта-гісторыка за чытанне мемуараў афіцэра СС у метро

Басманны раённы суд Масквы арыштаваў на пяць сутак студэнта-гісторыка Уладзіміра Паніна за тое, што той чытаў у метро мемуары былога афіцэра СС, піша Meduza.io.

Згодна з карткай справы, раніцай 6 мая Панін у вагоне метро «трымаў у абедзвюх руках» кнігу Петэра Ноймана «Чорны марш. Успаміны афіцэра СС»» На вокладцы кнігі была фатаграфія нямецкага салдата ў касцы, на якой быў намаляваны сімвал СС.

Студэнта затрымалі на адной са станцый. Ноч ён правёў у пастарунку, а на наступны дзень яго прывезлі ў Басманны суд.

У судзе студэнт спрабаваў даказаць, што ідэалогій нацызму і фашызму не прытрымліваецца, а кнігу вывучаў «як гістарычную крыніцу». Тым не менш, суддзя прызнала Паніна вінаватым у здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прапаганду або дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Акрамя таго, суддзя пастанавіла знішчыць канфіскаваны асобнік кнігі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
1
Гость/адказаць/
11.05.2023
А ещё говорят , что время нельзя повернуть вспять. Похоже , в России изобрели машину времени , но только в обратном направлении. А если серьезно , то студента жаль , особенно то , что он не хочет и или не может видеть то , что происходит вокруг , или ему близкие не объяснили что можно , а чего не следует делать. Можно надеяться , что этот урок пойдёт ему впрок. Вирус стукачества и рабства в этой стране стойкий , не преходящий. Это Россия , детка!
1
bhagawan/адказаць/
11.05.2023
U nastupny raz aryštujuć za toje, što ŭmieje čytać?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
11.05.2023
Гость

Перечитай свой набор слов, накатать столько букофф, и никакого смысла. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера