Знайсці
11.05.2023 / 11:02РусŁacБел

Аляксандра Францкевіча ў калоніі месяц утрымлівалі ў ШІЗА

Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, нагадвае «Вясна».

Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію №5. Праваабаронцам стала вядома, што 28 сакавіка яго змясцілі ў штрафны ізалятар. Адразу яго адправілі на 10 сутак, а потым працягнулі тэрмін у ШІЗА, дзе ён можа знаходзіцца да гэтага часу. Таксама да палітвязня не можа патрапіць адвакат.

6 мая хлопец адзначаў у калоніі сваё 33-годдзе.

Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: 

ПК №5, 225293, г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч.

Чытайце таксама:

Больш за месяц няма вестак ад палітвязня Аляксандра Францкевіча

«90 бясконцых дзён». Столькі часу няма звестак пра Міколу Статкевіча

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031