Знайсці
11.05.2023 / 08:151РусŁacБел

«90 бясконцых дзён». Столькі часу няма звестак пра Міколу Статкевіча

«90 бясконцых дзён… 1085 дзён за кратамі. Хутка тры гады. Як ім там жывецца? Сумленне не муляе?» — напісала ў фэйсбуку жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч у жніўні 2015 года. Статкевіч толькі вызваліўся з турмы, дзе быў са снежня 2010 года

Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2021 года яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, тэрмін ён адбывае ў глыбоцкай калоніі ў адзіночнай камеры. Палітыку 66 гадоў.

Таксама доўгі час няма звестак пра Ігара Лосіка, Максіма Знака, Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Францкевіча, Дзмітрыя Дубоўскага, няясна, што адбываецца з Віктарам Бабарыкам.

Чытайце таксама:

Нямецкія і швейцарскія праваабаронцы заклікаюць пісаць лісты Мікалаю Статкевічу. Ад яго ўжо 90 дзён няма вестак

Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага тры тыдні няма ніякіх навін

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
11.05.2023
Уся Беларусь думае пра Вас.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930