Знайсці
11.03.2023 / 00:08РусŁacБел

У Чэхіі знік брат папулярнага ваеннага блогера беларускага паходжання

Чэшская паліцыя шукае зніклага без звестак Аляксея Палешчука, ураджэнца Беларусі з чэшскім пашпартам. Ён родны брат Андрэя Палешчука, аналітыка Цэнтра еўрапейскіх каштоўнасцяў дзеля палітыкі бяспекі, які вядзе папулярны блог пра вайну ва Украіне і змагаецца з расійскімі фэйкамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле чэшскай паліцыі, Аляксею Палешчуку 26 год, знік ён 9 сакавіка. Як лічаць сваякі, ён павінен быў пакінуць сваё месца жыхарства ў мясцовасці Здоняў каля Тэпліц-на-Мэтуі, што непадалёк ад польскай мяжы. Але ад таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога невядома.

«Так як існуе абгрунтаваная занепакоенасць яго здароўем або жыццём, мы просім насельніцтва аб дапамозе», — паведамляе паліцыя, не ўдакладняючы, што маецца на ўвазе.

У Аляксея Палешчука, як і ў ягонага брата Андрэя, два пашпарты — Беларусі і Чэхіі. Андрэй Паляшчук раней выправіўся з місіяй ва Украіну.

Ён вядзе ў твітары папулярны чэшскамоўны канал, прысвечаны злачынствам расійскай арміі ва Украіне і сітуацыі ў Беларусі. На яго падпісана амаль 100 тысяч чалавек. Апрача таго, Андрэй Паляшчук выступае як каментатар у чэшскай прэсе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
19
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031