Знайсці
19.05.2024 / 09:24ŁacБел

Батанічны сад у Мінску запрашае адзначыць Сусветны дзень пчол

Гасцей навучаць разбірацца ў прадуктах пчалярства, прымяняць іх з карысцю і атрымліваць ад гэтага задавальненне.

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае адзначыць Сусветны дзень пчол, піша БелТА.

Свята, прысвечанае крылатым работнікам, пройдзе каля экспазіцыйнай аранжарэі сёння з 10.00 да 19.00. Гасцей навучаць разбірацца ў прадуктах пчалярства, прымяняць іх з карысцю і атрымліваць ад гэтага задавальненне.

«Абазнаныя пчаляры раскажуць, што чакае чалавека, калі ў свеце не стане пчол, як заставацца актыўнымі ў 90 гадоў і чым карысныя меданосы на хатніх участках. Дзеці і дарослыя прымуць удзел у віктарынах, конкурсах і спаборніцтвах. Яркім і запамінальным свята зробяць выступленні салістаў і творчых калектываў», — адзначылі ў Батанічным садзе.

Адмысловымі прызамі будуць адзначаны дзяўчынкі і хлопчыкі ў касцюмах пчолак. Пройдуць майстар-класы «Пчала пад мікраскопам» і па вырабе свечак з вашчыны. А ў дэманстрацыйным вуллі можна будзе паназіраць за пчалінай сям'ёй. Для дзяцей пройдзе спецыяльная акцыя «Мёд замест цукру».

Экскурсія на пчальнік Батанічнага саду адбудзцца c 15.00 да 16.00.

Лекцыйна-асветніцкая частка мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 15.00. Можна атрымаць кансультацыю вядучых пчаляроў.

Наведвальнікі змогуць прадэгуставаць і набыць духмяны мёд і іншыя прадукты пчалярства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930