Знайсці
09.01.2023 / 14:376РусŁacБел

Беларусам сталі адмаўляць ва ўездзе ў Літву пасля анкеты аб вайне ва Украіне

Беларусам сталі адмаўляць ва ўездзе ў Літву пасля анкеты аб вайне ва Украіне, такія выпадкі ёсць. Пра гэта заявіў LRT намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус. 

Арнольдас Абрамавічус. Фота: LRT

«Вялікая частка мер ужо прынятая — павышана ацэнка пры ўездзе ў Літву, таксама зменшана колькасць дазволаў на часовае пражыванне. Пры выдачы гэтых дакументаў у абавязковым парадку прадастаўляюцца дадатковыя анкеты з ацэнкай магчымай пагрозы нацыянальнай бяспецы. Усе меры эфектыўныя», — запэўніў А. Абрамавічус.

Паводле яго слоў, ёсць выпадкі, калі грамадзяніна Беларусі пасля запаўнення анкеты вырашаюць не пускаць у Літву. Грамадзяніна Беларусі пытаюцца, з якімі мэтамі ён хоча прыехаць у Літву, якое ягонае стаўленне да дзеянняў Расіі, да анексіі Крыма.

«З гэтага можна зразумець: выступае чалавек супраць анексіі, а таксама прама ці ўскосна супраць удзелу Беларусі ў гэтым ці ж ён з дапамогай анкеты спрабуе нешта схаваць і даць, магчыма, прыхарошаную інфармацыю», — сказаў суразмоўца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
60
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2
2
Яўропа бяз расейскій варвараў/адказаць/
09.01.2023
Хутчэй бы ужо ўсіх рускіх перасталі пускаць з іх "культурай" у яўропу.

Няхай сядзяць сабе ва Узбекістанах і манголіях
2
стоп рашизм/адказаць/
09.01.2023
Подобные анкеты нужно было вводить сразу же после августа 2020, а лучше бы вообще после 2014 года, чтобы вся вата вместе с имперцами сидели на своих болотах!
0
Казік/адказаць/
10.01.2023
стоп рашизм, то бок вата спакойна можа хлусіць, збіваць, красці, апраўдваць злачынствы. А паставіць крыжык дзе трэба ім сумленне не дазволіць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031