Знайсці
15.07.2022 / 20:1017РусŁacБел

«Беларускім Чэрчылем» бачаць падпалкоўніка Сахашчыка?

Прынамсі, так інтэрпрэтаваў словы Вадзіма Пракоп'ева журналіст Зміцер Панкавец. Прадпрымальнік і ідэолаг стварэння палка «Пагоня» Пракоп'еў мяркуе, што для перамен у Беларусі патрэбны лідар-сілавік у атачэнні Святланы Ціханоўскай, прычым гэтая постаць павінна быць прымальная Украіне.

Падпалкоўнік Валер Сахашчык выступіў з заклікам да беларускіх вайскоўцаў не браць удзелу ў агрэсіі супраць Украіны. Скрыншот з відэа

«Шмат каго ўзбударажыла прамова Пракоп’ева на Форуме ў Берліне, дзе ён прапанаваў прыставіць Ціханоўскай прэм’ер-міністра, якога «ведае ўся Украіна», — напісаў у сябе ў фэйсбуку журналіст Зміцер Панкавец. — Людзі сталі гадаць, хто гэта? Сяргей Бульба (Чыслаў, стваральнік «Белага легіёна» — НН)? Сяргей Міхалок (спявак з Brutto — НН)?

Мне адразу некалькі чалавек сказалі, што гаворка пра легендарнага экс-камандзіра берасцейскай дэсантнай брыгады Валерыя Сахашчыка, яшчэ вядомага як «Чорны арол». Гэта той самы афіцэр, які ў пачатку вайны ва Украіне звярнуўся з эмацыйным спічам да беларускіх вайскоўцаў, каб яны не смелі выконваць злачынныя загады Пуціна і Лукашэнкі. Тое відэа набрала шмат тысяч праглядаў.

Спытаў у Пракоп’ева, ці праўда гэта. Кажа, не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць», — піша Панкавец.

«Падышоў бы Сахашчык на ролю «беларускага Чэрчыля»? — запытваецца журналіст.

Прадпрымальнік і ідэолаг стварэння палка «Пагоня» Вадзім Пракоп'еў мяркуе, што для перамен у Беларусі патрэбны дадатковы лідар-сілавік у атачэнні Святланы Ціханоўскай, прычым гэтая постаць павінна быць прымальная Украіне.

Полк Каліноўскага і больш малалікі полк «Пагоня» — беларускія добраахвотніцкія часці ў складзе ўкраінскія арміі, якія ўтварыліся пасля нападу Расіі на Украіну. Многія іх байцы адкрыта кажуць, што іх мара — пасля вызвалення акупаваных украінскіх тэрыторый вызваліць і Беларусь. Аднак такі гіпатэтычны сцэнар немагчымы без дапамогі Украіны і Польшчы, што многім падаецца маларэальным. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
73
Панылы сорам
23
Ха-ха
20
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
6
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.07.2022
У солдафона крыша поехала от контраста после переезда в Польшу. Возомнил себя Бонапартом. ВДВ - это обычное пушечное мясо, которое забрасывают в самые горячие точки, в которых обычная пехота не справится. Один раз такое увидишь, всю жизнь не забудешь. Поэтому у них такое братство. Но если командир идиот, как у россиян под Гастомлем, то никакие 40-а километровые кроссы не помогут.
0
American/адказаць/
17.07.2022
Глупства. Военным в управлении государства делать нечего. Был один грамотный военный Аугусто Пиночет который комуняк поставил на место,но это исключение из правил. 
0
Валик/адказаць/
17.07.2022
Прокопьев два плюс два сложить не может. Если б лет ему было пополам, я бы сказал что это юношеский романтизм... Но он далеко не юноша.
В Беларуси провалилась буржуазно-демократическая революция. Вадим просто убежал до протестов и не видел кто был на улицах: мелкие предприниматели, врачи, айтишники, инженеры, творческие люди. При чем тут салдафон? Именно по той же причине, народ снимал обувь перед тем как встать на лавочку, и по этой же причине 99.99% людей никогда ну будут бросать камни в полицаев или тем более брать в руки оружие. У этой группы нету запроса на насилие и есть полная неприязнь к нему (собственно, именно реакцией на насилие и были протесты). 
Непонимание таких простых основополагающих истин конечно удивляет очень сильно. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера