Знайсці
05.07.2021 / 20:53РусŁacБел

Сныціна: Я заўсёды з задавальненнем спявала гімн. Але пачуцці менавіта да гэтых гімна і сцяга сышлі

Баскетбалістка Кацярына Сныціна, якая выступае за нацыянальную зборную Беларусі, у новым выпуску праекта відэагутарак «Ток» распавяла, як ёй было выступаць пад дзяржаўным сцягам пасля таго, як яго пачалі вешаць на аўтазаках. 

— Калі я сустракала ўсе гэтыя сваркі (чырвона-зялёныя ці бел-чырвона-белыя) у інтэрнэце — гэта адно, але калі я ў лютым прыехала ў Рыгу ў нацыянальную каманду і была першая гульня, было прывітанне, падчас прывітання грае гімн, усе каманды паварочваюцца тварам да сцяга. Падчас яго ўва мне была сумесь нейкай злосці, засмучэння, я не плакала, але мяне крыху трэсла, у тым сэнсе, што гэты сцяг на працягу многіх гадоў асабіста ў мяне асацыяваўся з маёй краінай, роднымі, гульнямі ў нацыянальнай зборнай.

Настолькі гэтая ўся сітуацыя змяніла маё стаўленне да сцяга і гімна. Я заўсёды з задавальненнем спявала гімн, мы адмыслова вучылі яго словы, каб прыгожа яго спяваць перад гульнямі, бо ўсё ж я ганаруся, што я беларуска, што я выступаю за нацыянальную каманду. Але тады, у лютым, я зразумела, што ўсё гэта пачуццё сышло, менавіта да гэтага гімна, да гэтага сцяга. 

Глядзіце цалкам:

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера