Знайсці
27.05.2021 / 17:59РусŁacБел

Глабальнае пацяпленне: свет хутка дасягне трывожнага тэмпературнага ліміту

Тады змаганне са зменай клімату запатрабуе тэрміновых дзеянняў.

Фота pixabay.com.

Сусветная метэаралагічная арганізацыя выпусціла даклад, згодна з якім ужо ў бліжэйшыя пяць год з імавернасцю 40% як мінімум на працягу аднаго года сярэдняя тэмпература можа быць на паўтара градусы вышэйшая за даіндустрыяльны ўзровень. Гэта ніжэйшы з двух тэмпературных лімітаў, устаноўленых Парыжскім пагадненнем па змене клімату.

Чытайце пра гэта:
Метэаролагі ААН: Адзін з найбліжэйшых гадоў будзе рэкордна цёплым

Краіны-падпісанткі Парыжскага пагаднення ставілі на мэце не дапускаць перавышэння тэмпературы на планеце больш чым на два градусы Цэльсія ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем і зрабіць усё магчымае, каб утрымаць пацяпленне ў межах паўтара градуса. Пры гэтым існавала мэта не перавышаць гэтыя ліміты на працягу доўгага часу, піша ВВС.

Калі пацяпленне на працягу аднаго года будзе дасягаць паўтара градусаў, гэта яшчэ не будзе значыць крах Парыжскага пагаднення, але, тым не менш, на гэта трэба будзе звярнуць вялікую ўвагу. Такое перавышэнне тэмпературы будзе значыць, што сёння прымаецца зусім недастаткова мер для барацьбы са зменай клімату. Адпаведна, трэба будзе тэрмінова скарачаць выкіды вугляроду да нуля, каб спыніць глабальнае пацяпленне.

Ранейшыя аналізы паказвалі, што рызыка дасягнення ліміту ў паўтара градуса складае толькі 20%. Цяперашнія даныя атрыманыя дзякуючы мадэляванню экспертаў Метэаралагічнай службы Брытаніі і працы даследчыкаў клімату ў дзесяці краінах, у тым ліку ў ЗША і Кітаі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031