Знайсці
17.05.2024 / 08:0023РусŁacБел

Паход да гінеколага скончыўся скандалам — мінчанка ваюе з прыватным медцэнтрам

Мінчанка абурылася, што гінеколаг пачала абмяркоўваць яе гісторыю ў сваім блогу. Доктарка сцвярджае, што былая кліентка ў адказ арганізавала цкаванне ў інтэрнэце.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «МедАвеню»

Гісторыя пачалася з жаночага форума (а дакладней, мабільнага дадатку momlife, дзе мамы з розных гарадоў і краін абмяркоўваюць надзённыя праблемы). Жанчына з нікам vrednaya_mama_mishutki (яе завуць Наталля) распавяла, з чым сутыкнулася ў прыватным медыцынскім цэнтры «МедАвеню», куды прыйшла да гінеколага зрабіць біяпсію эндаметрыя: «Усё прайшло добра, але на рэсэпшэне мне агучылі суму ў 150 рублёў. Я спытала, чаму так шмат, мне выдалі чэк і за біяпсію, і за кансультацыю».

Пачатак гісторыі ў мабільным дадатку momlife

Кліентка абурылася, бо лічыць, што ніякай кансультацыі не было (на сайце «МедАвеню» пазначана, што аспірацыйная біяпсія з поласці маткі каштуе ад 65 рублёў). Адміністратарка параіла высвятляць гэтае пытанне напрамую з доктаркай.

Жанчына сцвярджае, што ў той момант не вельмі добра сябе адчувала, таму вырашыла абмеркаваць сітуацыю на наступным прыёме. Тым больш гэта быў не першы яе візіт да гэтай спецыялісткі, а чацвёрты.

Але праз некалькі гадзін Наталля пабачыла, што той самы гінеколаг абмяркоўвае яе выпадак у сваім блогу ў інстаграме:

«У сторыс у гэтага лекара без указання майго імя выходзіць цэлая гісторыя, як абясцэньваюць яе працу, як яна дзьмула мне ў адно месца, а я абурылася цаной. Што яна не лекар для ўсіх і калі камусьці штосьці не падабаецца, то трэба хадзіць у паліклініку, і камунікацыю са мной яна спыняе, аналізы проста потым мне аддасць на рукі і адправіць да іншага доктара».

Пасля кліентка напісала доктарцы, каб разабрацца ў сітуацыі, але тая забаніла Наталлю. Пазней доктарка пацвердзіла ў сторыс, што не абавязана размаўляць з пацыенткамі ў непрацоўны час, таму напісала жанчыне, што камунікаваць з ёй будзе толькі ў сценах клінікі, а пасля заблакавала яе.

Другая гераіня канфлікту — гінеколаг Алена Вайцяховіч з Мінска, якая даволі актыўна вядзе блог у інстаграме і мае 39 тысяч падпісчыкаў. У апісанні профілю пазначана: «Пяшчотны доктар з жорсткімі прынцыпамі», «Спачатку ты будзеш мяне баяцца». Хутчэй за ўсё, ужо пасля пачатку скандалу з’явіўся яшчэ адзін пункт — «Пайду ў суд з пацыентам».

Скрыншот сторыс у акаўнце Алены Вайцяховіч

Доктарка заўважае, што калі распавядала гісторыю Наталлі, то не назвала імя, узрост пацыенткі, дыягназ. Таму яна лічыць, што не парушыла закон аб абароне персанальных даных. У адным з вельмі эмацыянальных сторыс Алена напісала:

«Слухайце! Вы ўсе бачыце, хто я! У мяне ёсць блог. У мяне ёсць нейкія абстрактныя гісторыі часам. Ну дык не ідзіце да мяне на прыём, калі вам так страшна, што я буду парушаць медыцынскую таямніцу, падстаўляць сябе і расказваць пра вас «царыцу такую адзіную і непаўторную». Лухта, проста лухта!».

Гінеколаг таксама лічыць, што пасля допісу Наталлі на форуме (на той момант акаўнт жанчыны быў адкрытым і пабачыць допіс мог любы карыстальнік) іншыя мамы пачалі яе цкаваць у інтэрнэце — у каментарыях і асабістых паведамленнях ёй пачалі пісаць непрыемныя рэчы.

Нехта пісаў абураныя паведамленні і на старонцы медыцынскага цэнтра ў інстаграме. Ад медыцынскага цэнтра афіцыйнай рэакцыі на канфлікт пакуль не было. Дарэчы, каментары пад апошнім допісам медцэнтра, дзе людзі выказвалі сваё стаўленне да канфлікту, цяпер закрытыя.

Скрыншот сторыс у акаўнце Алены Вайцяховіч

Былі і тыя, хто падтрымаў доктарку ў гэтай гісторыі.

На пяты дзень канфлікту, па словах Алены, Наталля выказала жаданне сустрэцца ў медыцынскім цэнтры на размову. Але канструктыўнага дыялогу не атрымалася.

Доктарка распавяла, што былая пацыентка напісала на яе скаргі ў розныя органы. Сама ж Алена сабрала калекцыю скрыншотаў, з якімі плануе звяртацца ў суд. Яна кажа і пра намер напісаць заяву ў міліцыю за арганізацыю цкавання ў інтэрнэце.

Тым часам абмеркаванне гісторыі ў сацыяльных сетках актыўна працягваецца. Відэа ў тыктоку на гэту тэму набіраюць сотні тысяч праглядаў.

Чытайце таксама:

Гамяльчанка паскардзілася на калегу, якая на бальнічным хадзіла ў кафэ і на шопінг. Аказалася, гэта не забаронена

У мінскай бальніцы пасля ўколу распаўсюджанага антыбіётыку памёр пацыент

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

«Я паўгода лячыў дзяцей пад татальным кантролем КДБ. Яны нават хадайнічалі, каб мяне не звальнялі» 

Ганна Стафановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
58
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
26
2
наташя/адказаць/
18.05.2024
ды здаецца ж нічога не парушала - не называла ж імя) наташя сама апублічыла сябе
6
Джордж/адказаць/
18.05.2024
Vik, ніякіх парушэнняў не было. Не трэба прыдумляць.
20.05.2024
Буря в стакане
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930