Знайсці
18.05.2024 / 14:011РусŁacБел

Узмацняюцца патрабаванні да ўвозу ў Еўрасаюз хатніх жывёл з Беларусі

З 16 верасня 2024 года жывёла павінна будзе прайсці сералагічнае даследаванне на антыцелы да віруса шаленства і атрымаць дакумент, які пацвярджае гэта.

«Расія і Беларусь выключаныя са спісу краін, якія эфектыўна рэалізуюць антырабічныя патрабаванні, — распавяла Delfi.lt галоўны дзяржаўны ветэрынар Дэпартамента памежнага кантролю Літвы Аліцыя Заранковіч. — Для ўвозу ў Еўрасаюз сабак, катоў або тхароў з Беларусі неабходна праводзіць тэст на антыцелы да шаленства», — адзначыла яна.

Падкрэсліваецца, што ўзор тэсту на антыцелы да шаленства неабходна ўзяць як мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі супраць шаленства і як мінімум за 3 месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфіката і ўезду ў Еўрасаюз.

Таксама жывёла павінна мець падскурны мікрачып і быць прышчэплена ад шаленства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
18.05.2024
Ужо і каты з сабакамі, не кажучы пра тхароў, вінаватыя сталі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930