У лонданскай краме Nike з'явіліся бодзіпазітыўныя манекены
Вытворца спартыўнага адзення Nike прадставіў першыя манекены для адзення plus-size у сваім галоўным лонданскім буціку.
Поўным людзям няпроста знайсці сабе зручную і прыдатную спартыўную вопратку ці адгадаць, як будуць на іх целе глядзецца спартыўныя майкі і штаны: у лукбуках здымаюцца стройныя мадэлі, а асартымент адпаведных крам не заўсёды радуе жанчын з памерам адзення XXL.
Новыя манекены з'явіліся на жаночым паверсе крамы, побач з таварамі для спартсменаў-інвалідаў. Цяпер навінку актыўна абмяркоўваюць у сацсетях. Як і чакалася, думкі раздзяліліся на супрацьлеглыя. Адны радуюцца таму, што ў мажных жанчын будзе магчымасць выглядаць у спартыўных рэчах модна і прыгожа, іншыя вінавацяць Nike у тым, што яны прапагандуюць атлусценне.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год
 2
57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера