Знайсці
20.05.2024 / 15:159РусŁacБел

З 1 верасня ў дзесяцікласнікаў замест Гісторыі Беларусі з'явіцца іншы прадмет

Замест гэтага будзе інтэграваны курс.

Фота: Tut.by

З пачатку новага навучальнага года ў раскладзе школьнікаў будуць змены: з праграмы для 10-га класа знікне прадмет «Гісторыя Беларусі», замест яго з'явіцца новы інтэграваны курс. Інфармацыя пра гэта вынікае з пастановы, апублікаванай на сайце Мінадукацыі, заўважыла «Люстэрка».

З 1 верасня 2024 года ў раскладзе 10-класнікаў замест прадметаў «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» з'явіцца «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».

У навучальных планах, што ўступаюць у сілу з пачатку новага навучальнага года, сказана: у падлеткаў, якія вывучаюць «Гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» на базавым узроўні, гэты прадмет будзе двойчы на тыдзень па 45 хвілін. У профільнікаў — чатыры ўрокі на тыдзень.

Для параўнання, цяпер на базавым узроўні ў 10-класнікаў на тыдзень адзін урок «гісторыі Беларусі» і адзін «сусветнай гісторыі».

У 11-класнікаў пакуль застанецца ўсё па-старому: і «гісторыя Беларусі», і «сусветная гісторыя» будуць двума рознымі прадметамі. На кожны ў тыдзень адводзіцца па 45 хвілін.

У канцы 2023 года міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што з 1 верасня ў 10-м класе з'явіцца новы інтэграваны курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». На той момант макет падручніка па гэтым прадмеце праходзіў апрабацыю ў 14 установах адукацыі краіны.

— Абяцаем: вы ўбачыце падручнік новага пакалення, які дакладна будзе прыемна ўзяць у рукі. Паралельна распрацоўваецца дапаможнік для 11-га класа, — заяўляў міністр, запэўніўшы, што факты ў падручніках мяняць не будуць.

У лютым 2023-га дзяржСМІ паведамлялі, што падручнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» павінен з'явіцца ва ўсіх школах восенню 2025 года.

Чытайце таксама:

«Патрэбен асобны раздзел». У новым школьным падручніку гісторыі раскажуць пра падзеі 2020 года

«Калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць». Журналісты паспрабавалі знайсці беларуска-расійскі падручнік па гісторыі

«Плачу за вучобу, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах». Беларусы расказалі, што думаюць пра забарону на адукацыю за мяжой

«Сумесныя з Расіяй падручнікі непатрэбныя». Ціханоўская рэзка пракаментавала навіну пра супольныя дапаможнікі

У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
18
0
Олег/адказаць/
20.05.2024
[Рэд. выдалена]
0
Владислав/адказаць/
20.05.2024
Факты ў падручніках мяняць не будуць???
Гэта не па-руску. А дзе ж тады скрепы з рамана Оруэла 1984 ?
21.05.2024
пдфка ёсьць у каго?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930