Знайсці
20.05.2024 / 22:003РусŁacБел

У мінскі паб на дыджэй-сэт расійскага коміка ўварваліся сілавікі

У суботу, 18 траўня, падчас сэта расейскага коміка і дыджэя Руслана Reptiloid у мінскім пабе «Бруге» ў зале з'явіліся сілавікі і зладзілі ператрус сярод прысутных, даведалася «Люстэрка».

Стэндап-комік і дыджэй Рустам «Reptiloid» Саідахметаў. Фота: ticketpro.by

Пра візіт сілавікоў у «Бруге» выданню стала вядома ад дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц. Верагодна, у паб прыходзіў АМАП.

«Былі касманаўты. Агляд тэлефонаў, рукі ўгору, ляжанне на падлозе — усё гэта было. Выварочвалі кішэні, здымалі боты і шкарпэткі», — расказаў адзін з суразмоўцаў.

Што менавіта стала прычынай візіту сілавікоў, невядома. Верагодна, што ў наведнікаў сэта маглі шукаць наркотыкі і «экстрэмізм».

Ці былі затрыманні, крыніцы «Люстэрка» не ведаюць. У сацсетках самога «Бруге» пра інцыдэнт нічога не паведамлялі.

@nashaniva У мінскі паб на дыджэй-сэт расійскага коміка ўварваліся сілавікі #беларусь#новостибеларуси#нашаніва#чпбеларусь#беларусьновости#чбд#минсксейчас♬ Suspense Thriller - Nitesail

Рустам Reptiloid Саідахметаў — расійскі стэндап-комік, адзін з удзельнікаў дуэта «Лена Кука», які ўдзельнічаў і двойчы перамагаў у «Камедзі Баттл» на ТНТ. Пасля сыходу з ютуб-шоу стаў займацца электроннай музыкай.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі хірурга Алену Церашкову

57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі

У Брэсце грамадзяніна Украіны асудзілі на 6 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8
2
Правдоруб 54/адказаць/
20.05.2024
Кто на это фрик-шоу ходит?....
20.05.2024
Зачем бандитов называть силовиками? Наша нива на стороне народа?
21.05.2024
Правдоруб 54, ходзяць губернскія, якія жывуць расейшчынай, лепсам, водкай, рашн тв і гд
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930