Знайсці
20.05.2024 / 16:4410РусŁacБел

57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі

Гэта было нескладана.

Лілія Яцэвіч. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Затрыманую мінчанку клічуць Лілія Яцэвіч. Пакуль невядома, дзе яна вучылася або працавала.

Мы знайшлі, што ў яе ёсць муж, дарослы сын і ўнук.

Лілія Яцэвіч пакінула некалькі сотняў каментароў у розных супольнасцях у тэлеграме. Каментары, якія паказвае ГУБАЗіК, накіраваныя на падтрымку Украіны. Жанчына, напрыклад, піша, што расейскія салдаты паводзяць сябе «як фашысты, звяр'ё, а іх маці абагаўляюць карліка» — маецца на ўвазе Пуцін.

Акаўнт Ліліі прывязаны да ўласнага тэлефона і называецца яе ўласным імем. Менавіта так яе і знайшлі губазікаўцы — да нас акаўнт Яцэвіч нехта тройчы правяраў у тэлеграм-боце «Вока Бога».

Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць жанчыны завялі крымінальную справу па некалькіх артыкулах.

Чытайце таксама:

Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту»

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

За каментары ў тэлеграме затрымалі жанчыну з Мінска. Выйшлі на яе вельмі проста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
15
Абуральна
88
21.05.2024
Ч, Праблемы з галавой ў тых, хто не разумее і не бачыць рытарычнае пытанне, якое мае мэтай хоць трохі "дастукацца" да мазгоў РБ-БТ-зомбі.  
21.05.2024
Цім, марная справа, калі не стукаць сякерай
0
Адказ/адказаць/
21.05.2024
Цім, як гэта якім? Канонам русского міра, тобок рэлігіяй бальшыні насельніцтва нашай няшчаснай краіны. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930