Знайсці
20.05.2024 / 22:387РусŁacБел

Перабежчыку з Украіны, які перадаў з Гомеля «пасланне Зяленскаму», на радзіме завочна далі 10 гадоў

Дзяснянскі раённы суд горада Чарнігава 8 траўня вынес прысуд у дачыненні да жыхара вёскі Дабранка Чарнігаўскай вобласці, які ў кастрычніку 2023 года ўпотай перасёк беларуска-ўкраінскую мяжу, а пасля зняўся ў прапагандысцкім рэпартажы на канале «Беларусь 4 Гомель», піша «Флагшток».

Гомельскія прапагандысты, якія знялі сюжэт пад назвай «Пасланне Зяленскаму», прадставілі ўкраінскага перабежчыка як Мікалая, але праведзены «Флагштокам» аналіз сацыяльных сетак, дазволіў вызначыць, што сапраўднае імя мужчыны — Сяргей Маслюкоў.

Фота Сяргея Маслюкова са старонкі ў «Аднакласніках»

«Флагшток» вывучыў арыгінальнае рашэнне суда.

Непасрэднай падставай для завядзення крымінальнай справы паслужыла фраза Маслюкова «Моё мнение, шоб скорее Россия подвинула туда полностью всю Украину, шоб все, это самое, и Киев забрали, это самое, ну можно тот Львов им оставить да и все!»

Пасля гэтага інтэрв'ю мужчыну абвінавацілі ў злачынстве супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны і абвясцілі ў міжнародны вышук.

З судовага прысуду стала вядома, што Сяргей Маслюкоў у пачатку кастрычніка незаконна перасек мяжу і ў перыяд з 10 кастрычніка па 8 студзеня ўтрымліваўся ў Гомельскім СІЗА № 3. Пасля гэтага яго месцазнаходжанне дакладна не ўстаноўлена.

Фрагмент судовага рашэння на сэрвісе «Адзіны дзяржаўны рэестр судовых рашэнняў Украіны»

На судзе былі заслуханыя сведкі па справе. У прыватнасці, жонка мужчыны паведаміла, што ў шлюбе яны пражылі 12 гадоў і развяліся ў 2017-м. Пасля разводу былы муж жыў у доме маці, якая памерла ў 2020 годзе. З былой жонкай і дзецьмі Сяргей Маслюкоў амаль не меў зносін.

Паводле слоў жанчыны, на працягу сумеснага пражывання ў шлюбе муж неаднаразова выказваў незадаволенасць уладай ва Украіне, казаў, што ва Украіне няма працы, хоць сам быў лянівым. Пасля таго, як муж знік, яна была ў ягоным доме, дзе знайшла яго пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні.

У выніку суд прызнаў Сяргея Маслюкова вінаватым і прызначыў завочнае пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі. Пачаткам тэрміну адбыцця пакарання будзе лічыцца дзень яго фактычнага затрымання. Пакуль жа ўцякач знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны на працягу месяца.

Чытайце таксама:

Збегламу ў Беларусь суддзі Шміту ў Польшчы пагражае пажыццёвае

Капітан Бундэсвера добраахвотна шпіёніў на Расію, «каб загадзя атрымаць ад яе папярэджанне аб нанясенні ядзернага ўдару»

Жонка былога вайскоўца, асуджанага ў Польшчы за шпіянаж, звярталася ў КДБ па «садзеянне і абарону»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
11
Влад/адказаць/
21.05.2024
Зеленский с сегодняшнего дня такой же нелегитимный как и Лука!
0
Лейцар коркавы/адказаць/
21.05.2024
Жыло ўсё сваё жыццё такое га.но ў краіне, а потым палезла з яго наверх, як па тых трубах. Хай бы забралі ўсё, ну мо Ільвоў пакінуць. Колькі ваты ў глуздах.
0
Ботам/адказаць/
21.05.2024
Jan, Влад, Jan, Па 15 рублеў расійскіх вы зарабілі боты 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930