Знайсці
20.05.2024 / 19:5911РусŁacБел

Беларускі трэнер прыняў у Інданезіі іслам, а цяпер падаўся скараць новую краіну

Год таму СМІ ўжо пісалі пра беларускага трэнера Алега Кузьмянка, які ў свой час працаваў з шэрагам айчынных каманд і ў зборнай Беларусі, а пасля апынуўся ў Інданезіі і нават пусціў у ёй карані. Але на гэтым ягоныя прыгоды не скончыліся. Што з трэнерам цяпер, даведалася «Трыбуна».

Журналісты даведаліся, што Кузьмянок не проста ажаніўся з мясцовай жанчынай, але дзеля шлюбу нават прыняў іслам. На радзіму ён апошні раз ездзіў у 2022 годзе для ўрэгулявання бытавых і сямейных пытанняў, пасля таго ж працягнуў працу ў азіяцкім футболе — але памяняў Інданезію на суседнюю краіну — Малайзію.

У Малайзію Кузьмянка перацягнуў сінгапурскі трэнер Аід Шарын, з якім ён разам працаваў у інданезійскім «Персікаба». У жніўні 2023-га Шарына паклікалі галоўным у малайзійскі клуб «Кучынг Сіці» і неўзабаве запрасіў да сябе і беларуса, якога да таго часу перасталі ў «Персікаба» задавальняць і матэрыяльныя варункі.

У выніку гэтай зімой Кузьмянок перабраўся ў Малайзію і цяпер працуе там у акадэміі «Кучынг Сіці» — спачатку з юнакамі, а з красавіка 2024-га стаў галоўным трэнерам «Кучынг Сіці U-23».

Пры гэтым беларускі трэнер, як сцвярджае «Трыбуна», з 2019-га не вывучыў ні інданезійскай мовы, ні тым больш малайскай (хоць гэтыя дзве розняцца паміж сабой не вельмі істотна). З англійскай у яго таксама праблемы, таму кіраваць калектывам Кузьмянок можа толькі з дапамогай перакладчыка.

Чытайце таксама:

Беларускі футбольны трэнер знайшоў сямейнае шчасце ў далёкай Інданезіі

Жаночая зборная Літвы адмовілася гуляць з беларускамі цаной дзвюх тэхнічных паразаў і штрафу

Салігорскі «Шахцёр» аштрафавалі і адхілілі ад еўракубкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Тупой клован мацковский /адказаць/
21.05.2024
Максим Дизайнер, А ты душишся вражескими бургерами в мацковской падваротне.  
1
Тупой клован мацковский /адказаць/
21.05.2024
Иво там без язикого держат только по адной причине - он стоит им дешевле чем любой другой профессионал из ЕС или США. Гастербайтер одним словом. 
0
Войцех Шкилёнда/адказаць/
22.05.2024
Gorliwy Litwin , а на чём вы доказываете, что герой статьи "Рускі Чалавек ісламскай веры. галоўнае што не лях, не жмудзін. Захаваў Рускую душу ў чысціні" ??? Что вам позволяет делать такие пакостные утверждения, ваши книги, или ваш большевизм ? А может ваше образованность и культура ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930