Знайсці
08.05.2024 / 10:202РусŁacБел

На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскага дэзерціра. Імаверна, ён ішоў проста з фронту

Мужчына быў у цывільным адзенні і без зброі, але з вайсковым кантрактам.

Беларуска-польская мяжа. Ілюстрацыйнае фота Straż graniczna.

У Польшчы на мяжы з Беларуссю затрымалі дэзерціра з расійскай арміі, піша RMF FM.

Расіяніна затрымалі падляскія пагранічнікі неўзабаве пасля перасячэння беларускай мяжы.

Паводле звестак радыёстанцыі, затрыманаму расійскаму салдату — 41 год. Ён быў у цывільным адзенні і без зброі і спрабаваў трапіць у Польшчу нелегальна праз Беларусь, верагодна, з украінскага фронту.

У салдата былі знойдзеныя расійскія вайсковыя дакументы, у тым ліку кантракт з войскам, які прадугледжвае ўдзел у ваенных дзеяннях супраць Украіны.

Расіянін спрабаваў скарыстацца арганізаваным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі міграцыйным каналам, якім карыстаюцца замежнікі пераважна з Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Цэнтральнай Азіі, каб трапіць у Еўропу.

41-гадовага расіяніна зараз правяраюць польскія службы.

Падляскія памежнікі пацвердзілі, што супрацоўнікі затрымалі расійскага дэзерціра на тэрыторыі Польшчы пры спробе перасекчы мяжу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
3
1
залдат/адказаць/
08.05.2024
дык там жа плот??? не?
3
Влад/адказаць/
08.05.2024
И? Отправят обратно в Россию на войну? Почему бы не открыть границы для тех кто не хочет воевать?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031