Знайсці
08.05.2024 / 09:00РусŁacБел

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» прапануе дасылаць свае фільмы для ўдзелу

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» зноў шукае фільмы беларускіх кінатворцаў, каб паказаць іх міжнародным і беларускім гледачам.

Стужкі, пададзеныя на Open Call, могуць стаць часткай Беларускага конкурсу 10-га кінафэсту. Фільмы Беларускага конкурсу будзе ацэньваць міжнароднае журы і выбера пераможцу, кажуць арганізатары.

Сёлета арганізатары кінафэсту шукаюць фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2023-2024 гадах у любой краіне, у любым жанры і любога хронаметражу. Дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя — усе фільмы будуць разгледжаныя адборшчыкам Беларускага конкурсу для ўдзелу ў кінафестывалі «Паўночнае ззянне».

Юбілейны фэст «Паўночнае ззянне» пройдзе з 4 па 21 лістапада. Каб прапанаваць свой фільм для ўдзелу, трэба запоўніць невялікую форму да 1 жніўня. Калі ў вас узнікнуць пытанні, пішыце ў сацыяльныя сеткі праекта Instagram, Telegram, FB ці на пошту [email protected].

Арганізацыя і правядзенне кінафестывалю — справа затратная: трэба зрабіць беларускія субтытры да фільмаў, аплаціць ліцэнзію на online-стрымінг, аплаціць правы на самі фільмы, а таксама працу каманды.

Добрая навіна ў тым, што вы можаце дапамагчы: данат у любым памеры паспрыяе таму, каб фэст прайшоў яскрава і маштабна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031