Знайсці
08.05.2024 / 07:304РусŁacБел

Падобна, украінцы знайшлі спосаб барацьбы з расійскай марской авіяцыяй

У чым сутнасць вынаходніцтва?

Magura V5. Фота: U24.gov.ua

Пра тое, што ўкраінскія ваенныя знайшлі новы спосаб барацьбы з расійскай вайсковай авіяцыяй, напісаў расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber.

Яго сутнасць заключаецца ва ўстаноўцы на безэкіпажныя катары (БЭК) ракет тыпу «паветра-паветра» Р-60/Р-70. Як пішуць расійскія паблікі, украінскія спецыялісты здолелі сумясціць сістэму тэлекіравання БЭК і ракеты. На кожны катар ставіцца па дзве ракеты, асаблівасць якіх у саманавядзенні. Ракеце не патрэбныя ніякія прыцэльныя сістэмы і лакатары.

Як паведамляецца, у ноч на 6 мая ў раёне паўночна-заходняга ўзбярэжжа Крыму было выяўлена адразу пяць надводных БЭК Magura V5. На адным з іх былі ўстаноўлены ракеты класа «паветра-паветра». Расійскі бок здолеў іх усе ліквідаваць, але адна ракета была запушчана.

Па меркаванні спецыялістаў, адзіным эфектыўным сродкам змагання з БЭКамі з'яўляецца пастаяннае патруляванне тэрыторыі верталётамі. І ў гэтым якраз і галоўны казус, бо менавіта на верталёты і палююць БЭКі.

Як мы пісалі раней, Magura V5 — марскі беспілотнік, які можа знаходзіцца ў аўтаномным рэжыме да 60 гадзін. Такім чынам ён можа ў дрэйфе чакаць з'яўлення цэлі, якой, акрамя верталётаў, могуць быць і самалёты.

Адзін з каментатараў пад навінаю напісаў: «З Бельбека (аэрапорт у Севастопалі — «НН») узлятаць у бок мора нельга і заходзіць на пасадку з мора нельга. … Падобная сітуацыя на ўсіх прыбярэжных аэрадромах».

«Траса ўзлёту праходзіць над горадам. Можна падлавіць борт на ўзлёце і грохнуць па ім. Борт гарантавана ўпадзе на горад, як не адводзь», — тлумачыць іншы.

Чытайце таксама:

«Загінуў найлепшы экіпаж». У z-блогераў жалоба па чарговым Су-34

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

Украінскі марскі дрон знішчыў расійскі вайсковы катар у Крыме

«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
79
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
14
6
Не опоздай/адказаць/
08.05.2024
На работу Жоржэк , на убер или на еще какую гуртоуню.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
08.05.2024
Не опоздай

Золотые слова, земляк. Золотые слова.
3
Флюгер/адказаць/
09.05.2024
Максим Дизайнер, спасибо коллега, не не успеваю читать, моделируют вас плотно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031