Знайсці
19.05.2024 / 13:523РусŁacБел

Дыстанцыйшчык плаціць 6500 рублёў падаткаў у Беларусі, але ўсё роўна стаў «дармаедам». Як так?

Вінаватыя нядаўнія папраўкі ў заканадаўства.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Чалавек дыстанцыйна працуе на юрыдычную асобу ў РФ з невялікага беларускага горада. Два месяцы таму з камунальнай плацёжкі ён даведаўся, што аказаўся ў спісе дармаедаў, піша Devby.io.

Ён не ІТ-спецыяліст, а метадыст анлайн-адукацыі, аднак гэта ўсё роўна: гісторыя можа стаць тыповай і для айцішнікаў.

Ён працуе па дамове грамадзянска-прававога характару (ГПХ) на дыстанцыйцы ў расійскай арганізацыі, заробак афіцыйна атрымлівае на банкаўскую карту. Раз на год запаўняе падатковую дэкларацыю і плаціць 13% падаходнага падатку ў Беларусі. Так, за апошні год выйшла каля 6500 BYN. Тым не менш два месяцы таму ён аказаўся ў спісе незанятых у эканоміцы.

У камісіі па садзейнічанні занятасці патлумачылі: гэта таму, што «ГПХ не з'яўляецца кантрактам або працоўнай дамовай».

—У пачатку года мая дамова з выпіскай аб заробку ўсіх задавальняла, а цяпер яна ўжо не падыходзіць, — скардзіцца чытач. — Яны нават не захацелі зазіраць у тыя дакументы, што я прынёс. Начальнік аддзела (або гэтай камісіі) наогул сказала, што ім без розніцы, куды плацяцца падаткі.

Няма кантракту або працоўнай дамовы — значыць, дармаед. Але кантракт са мной могуць заключыць толькі, калі я буду жыць у РФ.

У інспекцыі па падатках і зборах чытачу таксама нічым не дапамаглі.

— Там адказалі, што могуць толькі выдаць даведку аб выплачаных падатках, а чаму я стаў дармаедам, яны і самі не ведаюць.

Атрымліваецца, грамадзянін Беларусі жыве ў Беларусі, працуе і плаціць дзве тысячы даляраў па курсе ў бюджэт Беларусі, але пры гэтым з'яўляецца… дармаедам.

Чалавек у аблвыканкаме інкогніта параіў фіктыўна ўладкавацца на працу. Але гэта ж маразм! Што рабіць?

Хлопцу параілі звярнуцца ў камісію не вусна, а пісьмова, прыклаўшы даведку аб выплачаных падатках, але не факт, што гэта дапаможа. Рэч у тым, што з 1 лютага 2024 уступіла ў сілу вялікая частка палажэнняў пастановы Саўміна № 53, якая яшчэ больш узмацніла крытэрыі аднясення грамадзян да незанятых у эканоміцы. Так, да людзей, якія працуюць на тэрыторыі краін ЕАЭС цяпер адносяць толькі тых, з кім заключаная працоўная дамова (кантракт). Да гэтага часу было дастаткова дамовы ГПХ — пры ўмове, што па ёй выплачваецца даход.

Верагодна, сэнс быў у тым, каб адсеяць са спісу занятых тых, хто знаходзіцца за мяжой на «вольным хлебе». Аднак жа трапілі і тыя, хто не толькі жыве і працуе ў краіне, але і сумленна плаціць тут падаткі.

Каго яшчэ могуць закрануць папраўкі?

Айцішнікаў, якія працуюць на РФ і іншыя краіны ЕАЭС па дамове ГПХ. Такіх нямала. Аднак для іх, здаецца, пакуль ёсць выйсце — пераходзіць на падатак на прафесійны даход (ППД). Падаткавікі не раз тлумачылі, што артыкул 7 «аб працы праз Інтэрнэт» (Закона РБ ад 30.12.2022 № 230-З» аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання») прыдуманы як раз для іх. Што рабіць тым дыстанцыйшчыкам, чыя дзейнасць не падпадае пад ППД, незразумела.

Чытайце таксама:

БДУІР набярэ больш мэтавікоў. Айцішнікаў забяруць сілавікі, ваенпрам, «Камунарка»

На што трацяць грошы беларускія айцішніцы і ці лічаць сябе зайздроснымі нявестамі

«Краіна губляе людзей з высокімі даходамі». Што адбываецца ў беларускай айцішцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
17
3
Джордж/адказаць/
19.05.2024
Ён яшчэ і падаткі ў Беларусі плаціў? Навошта. Няхай "пераяжджае" ў Расею. Хоць расейскую пенсію заробіць
0
Ну дурань, не?!/адказаць/
19.05.2024
Джордж, якая расейская пенсія, усе грошы пойдуць на выплаты рэпарацый. Да таго ж чалавек не дурны, каб яго яшчэ забралі там у войска і кінулі як мяса пад хаймарсы
0
Крывасмокі ніколі не натоляцца/адказаць/
19.05.2024
Ну дурань, не?!, так а на халеру ўвогуле гэтым калдырам нейкія падаткі плаціць, калі яны ўсё адно не прымаюць іх як "удзел у эканоміцы" і яшчэ на камуналцы нажываюцца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930