Знайсці
06.05.2024 / 18:313РусŁacБел

Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10

Беларусы пасля зімы ўжо амаль прызвычаіліся да цяпла, але расслабляцца пакуль зусім не варта. Проста цяпер у Беларусі навальніцы і град, а хутка частцы краіны пагражае замаразак, перадае тэлеграм-канал @nadvorie.

Фота: @nadvorie

Самы драматычны прагноз на замаразкі пасярэдзіне тыдня цяпер дае мадэль ICON. У ноч на чацвер больш чым на палове тэрыторыі краіны будзе ад 0°C і ажно да -10°C. Гэта прагноз на вышыні глебы 5 см, на вышыні 2 м будзе цяплей.

Малаймаверна, каб тэмпература апусцілася настолькі нізка. Хутчэй за ўсё, будзе мінус 2—4. Але і гэтага хопіць, каб замерзла бульба.

Замаразкі магчымыя некалькі дзён запар: таксама ў папярэднюю ноч на сераду і ў наступныя выхадныя.

Холад з аўторка звязаны з чарговым уварваннем арктычных паветраных мас, а дакладна ў чацвер з праходам антыцыклона H (1030) праз Беларусь, з верагоднасцю яснага неба і штылю.

Пакуль жа ў тэматычных тэлеграм-каналах беларусы дзеляцца фота і відэа навальніцы з градам, якія ідуць з захаду. 

Чытайце таксама:

Сіноптыкі анансавалі чарговае пахаладанне. А ў панядзелак чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я

Сіноптыкі зноў анансавалі пахаладанне

У Мінску адключылі ацяпленне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
43
Ха-ха
17
Ого
44
Сумна
51
Абуральна
80
0
бондарева/адказаць/
06.05.2024
[Рэд. выдалена]
0
нявеста азаронка/адказаць/
06.05.2024
ну у меня тоже все заморозилось
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.05.2024
ПрОклятое место
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031