Знайсці
06.05.2024 / 12:382РусŁacБел

Крэмль патлумачыў рашэнне аб вучэннях ядзерных сіл ля мяжы з Украінай

Гэта адказ на заявы заходніх лідараў адправіць войскі ва Украіну, заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik Kremlin Pool via AP

Запланаваныя вучэнні Расіі для павышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл звязаныя з заявамі афіцыйных асоб з Захаду па тэме адпраўкі ўзброеных кантынгентаў ва Украіну. Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра словы французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона, брытанскіх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў сената ЗША.

«Яны казалі пра гатоўнасць і нават намер адправіць узброеныя кантынгенты ва Украіну, гэта значыць фактычна выставіць жаўнераў NATO перад расійскімі вайскоўцамі. Гэта зусім новы віток эскалацыі напружанасці. Ён беспрэцэдэнтны, ён патрабуе асаблівай увагі і асаблівых захадаў», — дадаў Пяскоў.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін раней казаў, што заходнія ўзброеныя сілы ў вачах Масквы будуць інтэрвентамі.

«Мы так да гэтага і ставіцца будзем, нават калі яны з'явяцца на тэрыторыі Украіны. Яны гэта разумеюць», — лічыць ён.

Аб правядзенні ў найбліжэйшы час вучэнняў расійскай арміі «па практычнай адпрацоўцы пытанняў падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі», абвясціла гэтай раніцай Мінабароны Расіі.

У манеўрах возьмуць удзел ракетныя злучэнні Паўднёвай вайсковай акругі з прыцягненнем авіяцыі і ваенна-марскога флоту.

Чытайце таксама:

Мінабароны РФ анансавала вучэнні, падчас якіх будзе адпрацавана прымяненне тактычнай ядзернай зброі

Сі: КНР мае намер працаваць з Францыяй для «вырашэння ўкраінскага крызісу»

Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну

Макрон: Еўропе пагражае гібель, ёй трэба будзе прыняць важныя рашэнні

Ці ўвядзе НАТА ва Украіну свае войскі? Меркаванні заходніх экспертаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
06.05.2024
Interventy abvinavačvajuc` zachad u sprobach intervencyi ! 

Da jakoj stupieni treba zvichnucca, kab usio heta žerci ? 

A ū Rašcy žaruc`, im heta zachodzic` na raz-dva ...
1
Андрусь/адказаць/
06.05.2024
Не разумею, чаму Захад сур'ёзна ўспрымае і наўпрост баіца гэтых маханняў расійцаў ядзернай дубінай. Зараз такі шанец, створаны самой расіяй, каб спыніць існаванне апошняй імперыі і гэтага неадэкватнага монстра. Не ўскарыстацца ім Захаду будзе папросту недаравальна. І расійскія пагрозы трэба нейтралізаваць у зародку, а не чакаць, пакуль яны сапраўды прыдумаюць падставу іх ажыццявіць. А расійцы свядома эскалуюць сітуацыю, каб вайна перайшла з лакальнай у, калі не сусветную, то еўрапейскага маштабу, каб перадзяліць сферы ўплыву, вярнуўшы тыя Варшаўскія дамовы і СЭВы ўсякія ды марыянетачны падмаскоўскі статус шматлікіх краінаў Еўропы. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031