Знайсці
06.05.2024 / 11:2722РусŁacБел

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў

Польскі суддзя Томаш Шміт папрасіў абароны ў беларускіх уладаў. Дзеля яго заявы ўлады сабралі вялікую прэс-канферэнцыю ў прэс-цэнтры БелТА.

Томаш Шміт — суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда г. Варшавы. Раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. З'яўляўся кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальнай радзе суддзяў Польшчы.

«З прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў вымушана пакінуў Польшчу і цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю», — сцвярджае БелТА.

Томаш Шміт знаходзіцца ў Мінску і «гатовы расказаць праўду», дадае дзяржаўнае агенцтва. 

Ён заявіў, што «Амерыка жадае ўцягнуць Польшчу ў вайну», заходнія палітыкі «павінны аднавіць дыялог з прэзідэнтам Лукашэнкам», а таксама «прэзідэнт Беларусі многае зрабіў, каб у нашым рэгіёне была спакойная і стабільная сітуацыя».

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша#судья#беларусь#беларускаямова#нашаніва#лукашенко#кгб#минск♬ Sun - Adrian Berenguer

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
34
Ха-ха
62
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
11
06.05.2024
Браткі, вы не раўняйце (ў пляне спраўнасьці да асыміляцыі) тлустага судзьдзю зь лядашчым жлуктам-жаўнерыкам
0
Сечка для Чэчкі/адказаць/
06.05.2024
У лукашыстаў заўсёды так, спачатку прэс-канферэнцыі, а потым вяроўка і мыла.
0
Васiль/адказаць/
07.05.2024
Цяжка зразумець Але МАУ Ен доступ да разных паперак i небяспечна гэта для тых хто тут жыве i працуе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031