Знайсці
05.05.2024 / 21:57РусŁacБел

У рэгіёнах у маі зладзяць Дні цвярозасці. А каму ў гэтыя дні можна будзе купіць алкаголь?

Прадаваць спіртное забароняць не толькі ў дзень апошняга званка.

Беларускія рэгіёны ўстанаўліваюць дні цвярозасці ў маі. У гэтыя дні алкаголь не будуць прадаваць у крамах. Аднак ёсць выключэнні з правілаў, піша Telegraf.

Традыцыйна забарона на продаж алкаголю па ўсёй краіне ўводзіцца ў дзень апошняга званка ў школах і ў дзень выпускных вечароў — сёлета ён трапляе на 14 чэрвеня. У гэты дзень забарона на продаж алкаголю ўводзіцца на суткі з 8 гадзін раніцы.

Пры гэтым чыноўнікі ў рэгіёнах могуць вызначаць дадатковыя дні цвярозасці. Так, у Мінскім раёне ён пройдзе 25 мая — «у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі».

Дзень цвярозасці ў Пружанскім раёне прызначаны на 15 мая (з 8 да 17), у Бабруйску — на 17-е (з 0 да 24), у Касцюковіцкім раёне — на 24-е (з 0 да 24), у Крупскім і Глускім раёнах — на 31 мая (з 0 да 24).

У рашэннях выканкамаў звычайна агаворваецца, што забарона не распаўсюджваецца на ўстановы грамадскага харчавання, дзе алкаголь прадаюць на разліў.

Акрамя таго, абмежаванні на продаж алкаголю не распаўсюджваюцца на рознічныя гандлёвыя аб'екты, калі гаворка ідзе аб правядзенні рытуальных абрадаў і вяселляў. Прынамсі такую агаворку зрабілі чыноўнікі ў Пружанскім раёне.

Чытайце таксама:

Беларусы сталі піць менш гарэлкі

Вікторыя Азаранка: Я ўжо 8 гадоў не п'ю алкаголю

У Брэсцкай вобласці ў мужчыны знайшлі 300 літраў спірту

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, а ў выніку страціў 300 літраў брагі і трапіў на штраф

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031