Знайсці
05.05.2024 / 12:553РусŁacБел

У якіх выпадках ахоўнік у краме можа запатрабаваць паказаць асабістыя рэчы? І што рабіць, калі вы гэтага не хочаце?

Для асабістага надгляду павінны быць важкія падставы.

Ахоўнікі крам у некаторых выпадках могуць папрасіць пакупніка паказаць асабістыя рэчы на ​​выхадзе з касавай зоны. Юрысты распавялі, як паводзіць сябе ў такой сітуацыі, піша »Люстэрка».

Згодна з заканадаўствам, у ахоўніка ёсць права даглядзець асабістыя рэчы, аднак на гэта павінны быць важкія прычыны.

Даглядаць рэчы супрацоўнік можа толькі ў тым выпадку, калі ў крамы ёсць уласнае падраздзяленне аховы. Пры гэтым ахоўнік павінен прад'явіць службовае пасведчанне і жэтон, якія павінны быць зацверджаны па формах 404-й пастановы МУС.

Акрамя таго, супрацоўнік абавязаны агучыць падставы надгляду. Сярод іх:

  • ахоўнік выявіў, што пакупнік збіраецца нешта выкрасці ці ўжо зрабіў гэта;
  • відавочцы або супрацоўнік сам з дапамогай сістэм кантролю або відэаназірання заўважылі, што пакупнік нешта ўзяў і не заплаціў;
  • на вопратцы і (або) рэчах пакупніка ёсць сляды супрацьпраўнага замаху, напрыклад, біркі, супрацькрадзежныя кліпсы.

Пры гэтым ахоўнікі не маюць права правяраць адзенне на чалавеку. Калі ёсць падазрэнні, што пакупнік вырашыў пранесці тавар на сабе, ахоўнік абавязаны выклікаць міліцыю. У супрацоўнікаў МУС ёсць права праверыць пакупніка.

Для абароны сваіх правоў пакупнік можа папрасіць дазволу на відэа— або аўдыяфіксацыю надгляду (каб такі доказ лічыўся легальным, згода павінна быць).

Парушэнне сваіх правоў можна зафіксаваць у пратаколе (калі ён складаецца) і (або) у кнізе заўваг і прапаноў крамы.

Чытайце таксама:

Затрымалі групу ашуканцаў, якія калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку

Беларускі ілюзіяніст заяўляў, што ўмее чытаць думкі. У Казахстане яго падманулі на $110 тысяч

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
2
Пакупнік/адказаць/
05.05.2024
Ну і што? Аб чым артыкул? 
Аўтар люстэрка, ты хоць сам перачытаў разок што напісаў?

Даглядзець рэчы можна калі ёсьць падозра на крадзеж. Дзякуй, а мы-та думалі. 

ВЯДОМА што ахоўнік скажа ёсьць падозра на крадзеж. Значыць, ВЯДОМА што ён можа запатрабаваць паказаць торбу. Пытаньне ў тым, што будзе калі пакупнік адмовіцца. 

Ахова можа выклікаць мус, але ці маюць права ахоўнікі затрымліваць чалавека да прыезду мусаў? 

"пакупнік можа папрасіць дазволу на відэафіксацыю" — ппц, вам адмоўлена ў дазволе, што далей? 

Вось рэальныя пытаньні, а не гэтая лухта. 

выВось рэальныя пытаньні, а не гэтая лухта. 

https://nashaniva.com/342168"п
0
Зиро криминала как плюс стран типа ОАЭ /адказаць/
05.05.2024
Так в РБ уже нет нигде охраны, уровень цивилизации о котором мечтают все остальные бывшие союзные республики.
05.05.2024
а ў якіх выпадках наведвальнік крамы можа запатрабаваць у ахоўніка паказаць "ахоўніка" асабістыя рэчы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031