Знайсці
04.05.2024 / 22:3113ŁacБел

Мінгарвыканкам не зарэгістраваў грамадскае аб'яднанне «Бессмяротны полк»

Мінгарвыканкам адмовіўся зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне «Бессмяротны полк», у выніку чаго ягоныя актывісты падалі скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Як вынікае з раскладу на сайце Вярхоўнага суда, яна будзе разгледжаная суддзёй Аленай Крук 21 траўня, заўважыў Reform.news.

Заяўнікамі выступаюць Валерый Драко, Васіль Зелікаў, Андрэй Іваноў, Аляксандр Раманькоў, Генрых Сіманоўскі і Леанід Школьнікаў.

Скрыншот сайта court.gov.by

Летась Мінгарвыканкам не дазволіў правесці шэсце «Бессмяротны полк», якое планавалі прыхільнікі «рускага свету» ў Беларусі. Старшынёй аргкамітэта прапагандысцкай акцыі выступаў тады згаданы цяпер у ліку заяўнікаў позвы ў суд Валерый Драко.

Сёлета прарасійскія актывісты заявілі, што «Бессмяротны полк» будзе праведзены ў рамках афіцыйных святочных мерапрыемстваў «Беларусь памятае». Калона «Бессмяротны полк», як мяркуецца, будзе ісці ў складзе калоны «Шэсце пакаленняў», і такі фармат нібыта нядаўна ўхваліў Лукашэнка на сустрэчы з расійскім паслом у Беларусі Барысам Грызловым. Дэкларуецца, што сярод іншых у шэсцях у Мінску і абласных гарадах возьмуць удзел расійскія дыпламаты. 

Шэсце «Бессмяротны полк» праводзіцца ўжо больш за 10 гадоў. Ідэя прайсці па вуліцах з партрэтамі сваякоў-франтавікоў упершыню з'явілася ў Томску ў 2012 годзе, пасля стала папулярнай, і такія шэсці сталі праходзіць па ўсёй Расіі 9 мая.

Спачатку гэтая акцыя была грамадскай ініцыятывай, але з 2015 года расійскія ўлады пачалі актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі «Бессмяротнага палка» і зрабілі яго афіцыйным мерапрыемствам. Але ў мінулым годзе яго ў Расіі адмянілі з меркаванняў бяспекі, у гэтым годзе паведамлялася, што яго таксама там не будзе. А вось правесці яго ў Беларусі для мясцовых прарасійскіх сілаў, ды, відаць, і для самога Крамля — справа прынцыпу.

Чытайце таксама:

Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў

У Расіі другі год запар адмяняюць шэсце «Несмяротны полк»

У шклоўскай калоніі пройдзе акцыя «Бессмяротны полк»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
3
Альгерд/адказаць/
05.05.2024
Руслан, вучыце родную мову. А то можа паказацца што вы і самі з Масквы, а яны беларускай не разумеюць увогуле, як і любую славянскую
1
Руслан/адказаць/
05.05.2024
Альгерд, Няхай "яны" разумеюць мае каментары :) І няхай яны ведаюць, што ня толькі беларусы па крыві паважаюць дзяржаўнасць Беларусі. Я, напрыклад, па паходжанні - пермяк (калі Вы разумееце). І хачу жыць у еўрапейскай прававой краіне. Беларусь можа стаць такой краінай. Расія ... ёсць сумненні.
3
Ерома/адказаць/
05.05.2024
Ёсік, сразу відна што бес эта ты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031