Знайсці
18.05.2024 / 08:2515РусŁacБел

Агурбаш пачынае гастролі па Расіі, хоць знаходзіцца ў беларускім вышуку. Прапагандысты ў шаленстве

Спявачку абараняе расійскі пашпарт.

Спявачка Анжаліка Агурбаш вырашыла зладзіць гастрольны тур па Расіі і бліжэйшых краінах. Пра планы яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Намеры спявачкі выклікалі шаленства ў калябеларускіх прапагандыстаў. Канстанцін Прыдыбайла абрынуўся на яе з абразамі:

«Для тых, хто забыўся выпіць таблетку для памяці, нагадаю, што Агурбаш у 2020 годзе дзеля звання «Прымадонны новай Беларусі» падтрымала спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне … Яна наўпрост выказвалася супраць палітыкі Расіі ў той сітуацыі, калі падтрымалі Беларусь. Яна асуджае СВА. Яна вораг Саюзнай дзяржавы. Спявачка не толькі не панесла ніякага пакарання, так яшчэ плануе «прэзентацыі і прэм'еры» і з канцэртным турам па Расіі сабралася. Што рабіць будзем? Аб якой адзінай прасторы можна казаць, калі пачвары такія пачынаюць нахабнічаць, нават не пачысціўшы сацсеткі?»

На Агурбаш у Беларусі насамрэч завялі некалькі палітычных крымінальных спраў — за нібыта распальванне варожасці і за абразу Лукашэнкі.

Аднак дастаць спявачку з Расіі — цяжкая задача. У Анжалікі Агурбаш не толькі беларускае, але і расійскае грамадзянства.

Чытайце таксама:

«Праз некалькі хвілін вагон пранізалі крыкі Агурбаш». Прапагандысты звярнулі ўвагу на песні ў цягніках

Агурбаш больш не вінная «Белкаапсаюзу» за футры

Анжаліка Агурбаш ушанавала ў Забайкаллі памяць Іосіфа Кабзона

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
29
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
0
Поспехаў/адказаць/
18.05.2024
Галоўнае каб у рэпертуары была песня пра наш сцяг
1
Салдкі аловак/адказаць/
18.05.2024
Маршал, парк горкага падох. І табе час.
2
Сяржук/адказаць/
19.05.2024
Поспехаў, а яшчэ яна спявала "Кааак в БелОруссии звеняят колокола" на кожным лукашысцкім канцэрце. Была такой жа затычкай як і Цаладуха
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930