Знайсці
25.03.2024 / 11:484РусŁacБел

«Дзеці ў школе спяць проста на партах» — экс-радыёвядучая Таццяна Сулімава расказала пра жыццё ў Кітаі

Таццяна Сулімава была адным з самых вядомых «галасоў» на беларускім FM-радыё, працавала на тэлебачанні. Сёння Таццяна — падарожнік са стажам.

Некалькі месяцаў Таццяна з дзецьмі жыла ў Кітаі (сын Філіп удзельнічаў у здымках рэкламных кампаній брэндаў Fila, Shein, Baleno і г.д.). Пра сваё жыццё ў Кітаі яна падзялілася са Smartpress.by.

«Мы пражылі ў Кітаі чатыры месяцы. Не магу сказаць, што бачыла Кітай не як турыст, але гэтага хапіла на выбух матрыцы.

Самы галоўны лайфхак — паездка ў Кітай пачынаецца задоўга да самой паездкі. Калі ты прыедзеш, у цябе не будзе працаваць ні вайбер, ні тэлеграм, ні фэйсбук, ні інстаграм — ні-чо-га. Там свае сацсеткі, месенджары, свая сістэма плацяжоў. Кітай — гэта як палёт на Месяц — трэба рыхтавацца.

Галоўная парада — загадзя купіць і ўсталяваць:

  • усе дадаткі
  • VPN
  • карткі, якія там будуць працаваць
  • прывязаць гэтыя карткі да Alipay

У Кітаі ўсе плацяць qr-кодам. Паездкі ў метро, крамы — усё праз код. Практычна няма папяровых грошай.

Яшчэ трэба прывыкнуць, што ўсюды камеры.

Я неяк пакінула сумку з дакументамі і грашыма каля ліфта (!) у нашым доме. І раніцай усё стаяла на тым жа месцы. Людзі прывыклі, што яны як на далоні, яны бачныя паўсюль, іх плацяжы бачныя. З-за гэтага ўсяго Кітай — вельмі бяспечная краіна.

Яны прывыклі вельмі шмат працаваць і не задаваць пытання «навошта?».

Да гэтага прывучаюць са школы. У кітайскай школе не важны вынік, як у нас. У кітайскай школе выхоўваецца іншае — працавітасць. Вырашай задачу! Не важна, вырашыш ці не — старайся.

Большасць дзяцей жывуць у школе з панядзелка па пятніцу.

У школе яны ўстаюць а шостай раніцы, мыюць клас перад навучальным днём. Спачатку — гімнастыка. Потым да абеду яны рашаюць задачы. Потым у клас прывозяць катлы з рысам. Дзеці дастаюць свае талеркі і лыжкі. Потым надыходзіць ціхая гадзіна і яны спяць проста на партах, седзячы. Яны прывыклі да такіх нязручных рэчаў, да якіх, здавалася б, прывыкнуць немагчыма.

У іх адна толькі форма, сінтэтычная. І яны яе мыюць кожны вечар. Яна хутка высыхае і раніцай яны яе ж адзяваюць. Калі дзіця занята ў спартыўным гуртку, хутчэй за ўсё ён будзе хадзіць у школу ў трэніровачнай форме.

Пасля абеду дзеці зноў вучацца. Старэйшыя класы да 20:30, малодшыя да шостай.

Таму яны і жывуць у школе, ды і бацькі працуюць, а дзеці не павінны перашкаджаць бацькам будаваць кітайскую эканоміку (смяецца)».

Кітайцы вельмі добра ставяцца да еўрапейцаў. Калі яны бачаць разгубленага еўрапейца, яны заўсёды падыдуць спытаць, чым дапамагчы. Першы час я ездзіла ў таксі бясплатна. Я казала: я згубілася і мне трэба туды і туды патрапіць і гэтыя добрыя людзі выклікалі мне таксі за свой кошт.

«У Кітаі вельмі цынічнае, я б сказала жорсткае стаўленне да хатніх жывёл. Выкінуць у сметнік сабачку або ката, які табе не спадабаўся, лічыцца нормай», — кажа Таццяна Сулімава.

Цалкам гутарку з Таццянай Сулімавай чытайце тут

Чытайце таксама:

«Кітайцы бяруцца шлюбамі са славянкамі, бо гэта танна». Беларуска пераехала ў Кітай, а цяпер у сваім блогу расказвае пра жыццё там

«Адно з патрабаванняў для кандыдатаў з Беларусі — валоданне роднай мовай». Школьніца паехала вучыцца ў Сінгапур і расказвае пра жыццё ў адной з самых дарагіх краін свету 

«Муж мой занятак не падтрымаў, развяліся». Беларуска захапілася танцамі і паехала працаваць у начным клубе Кітая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
9
Сумна
12
Абуральна
10
25.03.2024
Влад, европейцы... но тока беларусские.
0
Леха/адказаць/
25.03.2024
Китайцы в большинстве своем знатные грязнули и в Беларуси очень часто ведут себя по хамски
1
Репкельц/адказаць/
25.03.2024
Не цікава.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031