Знайсці
21.03.2024 / 10:515РусŁacБел

Выйшла калекцыя гадзіннікаў пра міфы і легенды Беларусі

У брэнда Hvilina выйшла лімітаваная калекцыя гадзіннікаў Star Chronicle на тэму міфаў і легенд Беларусі пра Сонца і Месяц. Рэдкі матэрыял аб старажытных паданнях дапамагла сабраць экс-супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Клімковіч, піша «Будзьма».

У якасці візуальнай выявы Месяца і Сонца на цыферблаце дызайнеры Hvilina распрацавалі стылізацыю арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя, а дэкор задняга вечка гадзінніка выкананы ў выглядзе батлейкі.

Паводле аднаго са старажытных міфаў, вядомаму як «Нябесная сям’я», або «Нябеснае вяселле», Сонца і Месяц паўстаюць ідэальнай шлюбнай парай, а зоркі — іх дзеці.

Серыя прадстаўлена мужчынскімі механічнымі і жаночымі кварцавымі мадэлямі. Кошт па перадзамове — ад 169 да 341 еўра (у залежнасці ад колеру мадэлі).

Чытайце таксама:

Беларускі гадзіннік з касмічным дызайнам атрымаў прэстыжную прэмію

«Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы

Завод «Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаную Міхалу Клеафасу Агінскаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
Народ шалёны/адказаць/
21.03.2024
Из Клуба знатоков, часы - ерунда. Ничего национального нет. В остальном не злитесь.). Лавочку тоже нужно было пройти.
0
Mafkees /адказаць/
21.03.2024
Ничего такие часики, я бы купил еслиб там стоял калибр ЕТА как в моих valjoux 7750, а так там внутри шляпа походу.
0
Кліент/адказаць/
22.03.2024
Прачытаў, дазваніўся, хачу - кажу - заказаць.
Дзеўчына на тым канцы дрота: прымаем перадзамову з аплатай на верасень.Пакуль не выпускаецца гэта серыя.
І тут я думаю пра журналістаў: маглі б і напісаць пра гэта... дранік!

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера