Знайсці
30.04.2024 / 12:556РусŁacБел

У цэнтры Мінска пабудуюць незвычайны жылы комплекс. З гардэробнымі і вокнамі ў санвузлах

Жылы комплекс у межах вуліц Захарава і Андрэеўскай пачнуць будаваць праз месяц-паўтара. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар «Мінскбуда» Аляксандр Церахаў, пішуць Мінск-навіны.

Мінск-навіны

Аляксандр Церахаў удакладніў, што некалькі гадоў таму пачалі распрацоўку дакументацыі для будаўніцтва гэтага комплексу. Сёлета пляцоўку расчысцілі, і цяпер засталося дачакацца апошніх дазвольных дакументаў.

Дырэктар «Мінскбуда» падкрэсліў, што «праз месяц-паўтара» пачнуць асваенне гэтай тэрыторыі. У выніку ў мікрараёне размесцяцца дамы зменнай паверхавасці з сучаснымі фасадамі. На першых паверхах будуць памяшканні для малога бізнэсу, у тым ліку для розных кафэ і іншых аб'ектаў.

Па словах Аляксандра Церахава, кватэры такога фармату пакуль рэдка сустракаюцца, але карыстаюцца папулярнасцю. Іх асаблівасці — асобныя гардэробныя і вокны ў санвузлах.

Кіраўнік «Мінскбуда» ўдакладніў, што «такія вось модныя» фішкі «сёння вельмі запатрабаваныя ў моладзі і на рынку жылля».

Абяцаюць таксама абсталяваныя гульнявыя пляцоўкі і дастатковую колькасць машына-месцаў.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаецца смарт-кватэра памерам 15 квадратаў. Ці то студыя, ці то кавалерка, і цана кусаецца

У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?

У цэнтры Мінска прадаецца «сталінка» з трохкутнай прыбіральняй і голымі цаглінамі ў інтэр'еры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0
30.04.2024
І аграменная паркоўка перад вокнамі ў цэнтры горада замест паркавай зоны. Калі гэты калгас нарэшце скончыцца.
1
Влад/адказаць/
30.04.2024
Ё,  когда белорусы перестанут покупать! А пока сами же поделки Каричей и спонсируют!
0
Папраўка/адказаць/
01.05.2024
Влад, як усякі белый русскій чылавек, вы не разумееце сутнасці праблемы, якая знаходзіцца на зусім іншым сістэмным узроўні. 

Вася мо й жадаў бы купіць нешта палепей, але альтэрнатывы, сродкаў і густу у яго няма. Бо Вася жыве не ў Еўропе, а ў правінцыі русского міра, якую калісці абралі для сябе ягоныя бацькі, і якую дагэтуль штодня падтрымлівае большасць, уключна з вамі. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031