Знайсці
17.05.2024 / 21:2016РусŁacБел

У Шміта ёсць «таемная дзяўчына», якая магла быць яго кантактам з КДБ

Gazeta Wyborcza піша пра дзяўчыну збеглага суддзі Томаша Шміта, якую той старанна хаваў ад сваіх сяброў і якая магла завербаваць яго на працу на беларускія спецслужбы. Цяпер дзяўчына знікла і хутка замятае сляды, адзначае польская газета.

Томаш Шміт каля Каложскай царквы ў Гродне. Фота: Tomasz_Szmydt / Telegram

Паводле Gazeta Wyborcza і сяброў збеглага суддзі Шміта, апытаных парталам Onet, Шміт у апошнія гады жыў разам з дзяўчынай, якую газета назвала «Елена К.», а нацыянальнасць яе дакладна невядомая.

Алена К. пэўны час валодала той кватэрай, дзе афіцыйна быў зарэгістраваны Шміт (ul. Jana Kochanowskiego 6, горад Груец каля Варшавы). Суседзі пацвердзілі газеце, што жанчына таксама жыла там, але самі не ведаюць пра яе амаль нічога.

Журналісты высветлілі, што Алена К. яшчэ ў 2022 годзе валодала салонам прыгажосці за 5 хвілін язды ад апошняга месца фактычнага жыхарства Шміта перад яго ўцёкамі ў Беларусь. Свой бізнэс жанчына закрыла ў канцы таго ж года.

Таксама Алена К. праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне (27 лютага) стварыла акаўнт у фэйсбуку, які быў прысвечаны збору сродкаў на патрэбы салдат УСУ і чый зборны пункт знаходзіўся ў Груецы проста каля зарэгістраванай кватэры Шміта. 

Як толькі журналіст Gazeta Wyborcza паспрабаваў звязацца з адміністратарам фэйсбук-акаўнта і спытаць наконт Алены, то адразу быў заблакаваны, а праз пару гадзін сайт быў выдалены.

Нумары тэлефонаў зборнага пункту і салона прыгажосці Алены К. аказаліся нядзейнымі.

«Я ўвогуле не ведаў імя партнёркі Томаша Шміта, ён не хацеў яго мне назваць. Але я чуў, як ён гаварыў з ёй па тэлефоне і называў «Ленка».

Мы не вельмі часта сустракаліся са Шмітам, некалькі разоў сустракаліся ў судзе па дысцыплінарных справах Томаша. Калі мы былі разам за абедам, гэтая «Ленка» тэлефанавала яму і я папрасіў паказаць мне яе фатаграфію, але Томаш адмовіўся. Ён нават не сказаў, дзе жыве. Ён казаў толькі, што недалёка ад Варшавы», — расказвае адзін з сяброў Томаша Шміта ў каментарах для партала Onet.

Па словах сябра Шміта, той некалькі разоў казаў яму, што збіраецца з «Ленкай» да яе сям'і ва Украіну, што гэтая сям'я вельмі крутая. Таксама ён заявіў, што яны з жанчынай хочуць ажаніцца ў царкве паводле праваслаўнага абраду.

Томаш успрымаў яе сур'ёзна, як нейкі праект на жыццё, казаў пра яе «мая жанчына», адзначае сябар збеглага суддзі.

Яшчэ адзін блізкі таварыш Шміта ў каментарах для Onet выказаў здагадку, што «Ленка» была агентам беларускіх спецслужбаў і менавіта яна магла завербаваць польскага суддзю на супрацу з рэжымам Лукашэнкі і Пуціна.

«Я б не выключаў, што менавіта гэтая жанчына магла ўгаварыць Шміта супрацоўнічаць з беларускімі спецслужбамі. Бо тое, што цяпер адбываецца — гэта замятанне слядоў гэтай жанчыны ў Польшчы і гэта, відавочна, падобна на працу прафесіяналаў і службаў», — падкрэслівае таварыш Шміта.

Ён дадаў, што Шміт меў доступ да сакрэтнай інфармацыі і з-за судовага скандалу вакол былой кіроўнай партыі PiS, фігурантам якога стаў Шміт, той мог стаць выдатным кандыдатам на вярбоўку расійскімі і беларускімі спецслужбамі.

Чытайце таксама:

У каналах, якія «вядзе суддзя Шміт», смешная польская мова

Збеглы суддзя Шміт хоча атрымаць беларускае грамадзянства. Але мае адну ўмову

Суддзя Шміт прыйшоў з прапагандыстамі і людзьмі ў цывільным у польскую амбасаду і пераследаваў дыпламата

Збеглы польскі суддзя Шміт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты. ГУБАЗіК і Артур Гайко таксама ёсць

Расійскі «эксперт па рабоце спецслужбаў» заявіў, што камунікаваў з суддзёй Шмітам доўгія гады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
11
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
13
1
Вопытны/адказаць/
18.05.2024
Эміль чакае цябе Томаш. А Лена дапаможа. На вуліцы менску новы сябра Лены… ну ты разумееш. Польскія косьці не металічныя. 
0
Васья/адказаць/
18.05.2024
Максим Дизайнер,  и где ты был придурок? 
0
Кружка Надрисли/адказаць/
18.05.2024
Максим Дизайнер,а чего уехал из Европы - не смог подружиться с глиномесами о которых вы любите рассказывать из каждого утюга? Смешной ты дизайнер, а еще и низкий IQ у тебя видно )) У вас там все такие в конторе потешные? Жаль, функционал сайта не позваляет поставить на твои сообщения большую улыбаху. Ладно, не обижайся, иди лучше читай свой 001 приказ и собирай бомж-пакет ))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930