Знайсці
30.04.2024 / 15:436РусŁacБел

ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА 

У чым ён заключаецца і наколькі рэальны?

Вайсковыя вучэнні Steadfast Defender. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Як піша The Wall Street Journal, пагроза сутыкнення з Расіяй прымусіла НАТА распрацаваць план сумесных дзеянняў. Упершыню з часоў халоднай вайны падрыхтоўка да кааліцыйных войнаў стала прыярытэтам альянсу, і ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі еўрапейскія члены НАТА цалкам выканалі свае фінансавыя абавязкі. Адбылося таксама пашырэнне блоку за кошт далучэння Фінляндыі і Швецыі.

Цяпер мэта НАТА — падрыхтоўка саюзнікаў да бою плячо ў плячо. Аб гэтым сведчаць самыя буйныя з 1988 года вайсковыя вучэнні Steadfast Defender, якія праводзяцца на працягу чатырох месяцаў на тэрыторыі ад Паўночнага палярнага круга да Чорнага мора. У іх задзейнічана 90 тысяч вайскоўцаў, 1100 баявых машын, 80 самалётаў і 50 суднаў.

Яшчэ ў 2016 годзе пасля захопу Расіяй Крыму і падзей на ўсходзе Украіны члены НАТА дамовіліся пра пастаянную ратацыю войскаў паміж краінамі блоку, што знаходзяцца ўздоўж усходняй мяжы альянсу і з'яўляюцца найбольш уразлівымі.

Адпаведна плану, абарону кожнай такой краіны ўзначальвае адна краіна-сябар, а астатнія аказваюць ёй падтрымку. Так, ЗША ўзначалілі ініцыятыву па абароне Польшчы, Германія — Літвы, Вялікабрытанія — Эстоніі, Канада — Латвіі.

План НАТА па абароне краін-членаў уздоўж усходняй мяжы альянса. Крыніца: НАТА

Пасля пачатку ваеннага канфлікту ў лютым 2022 года НАТА ўзмацніла свае сілы ў гэтых краінах і дадала партнёрствы ў Славакіі, Венгрыі, Румыніі і Балгарыі.

Абарону Славакіі мае ўзначальваць Чэхія, Румыніі — Францыя, Балгарыі — Італія.

Цяпер партнёрскія адносіны, як адзначае выданне, звязваюць саюзнікаў цясней, чым калі-небудзь да гэтага з часоў халоднай вайны, калі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя трымалі войскі на пастаяннай аснове ў Заходняй Германіі.

У той жа час унутры НАТА вядзецца шмат спрэчак. Лідары разыходзяцца ў меркаваннях адносна дазволу Украіне і іншым прэтэндэнтам уступіць у альянс. Абвастрэнне паміж даўнімі сябрамі НАТА і новымі членамі з былога ўсходняга блока выклікаў конкурс на пост пераемніка Енса Столтэнберга ў канцы гэтага года.

Акрамя гэтага, шмат краін НАТА (з іх шэсць з дванаццаці заснавальнікаў блоку), усё яшчэ далёкія ад дасягнення патрабаванага ўзроўню вайсковага бюджэту ў 2 % ад ВУП. Гэта выклікала нападкі з боку Дональда Трампа і сумневы ў будучыні альянсу ў выпадку перамогі апошняга на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў лістападзе гэтага года.

Адным з самых сур'ёзных рознагалоссяў у альянсе з'яўляецца адрозненне ў поглядах краін-членаў на пагрозы. НАТА называе тэрарызм і Расію сваімі галоўнымі пагрозамі. Але многія чыноўнікі ў Турцыі і іншых краінах — сяброўках альянсу, размешчаных уздоўж Міжземнага мора, больш турбуюцца пра рэгіянальныя канфлікты, нелегальную міграцыю і тэрарызм, чым пра Расію.

Сумесныя вучэнні НАТА выявілі праблемы, якія перашкаджаюць эфектыўнаму ўзаемадзеянню. Сярод іх — моўны бар'ер. Узровень валодання вайскоўцамі англійскай і французскай — афіцыйнымі мовамі НАТА, вельмі розны.

Выклікам з'яўляецца і адсутнасць адзінства ва ўзбраенні. Кожная краіна мае сваю вайсковую тэхніку, для якой патрабуюцца адмысловыя запчасткі і тэхнічнае абслугоўванне. Стандартызацыя тэхнікі, як адзначае выданне, складаная задача, бо яе вытворчасць — прыбытковы бізнэс, ад якога мала хто гатовы адмаўляцца.

У ЗША налічваецца каля трох дзясяткаў асноўных вайсковых сістэм, у Еўропе члены альянсу выкарыстоўваюць 172 мадэлі рознай зброі.

Вайсковыя вучэнні Steadfast Defender. Польшча. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Яшчэ адна праблема, на якую звярнуў увагу камандуючы абароннымі сіламі падчас вучэнняў на тэрыторыі Латвіі, канадскі падпалкоўнік Кокс (Cox) — гэта рацыі, якія ў большасці не ўзаемаспалучальныя, хаця шмат гадоў вядуцца працы па забеспячэнні сумяшчальнасці абароненых палявых радыёстанцый з розных краін. Гэтая праблема пагаршаецца неабходнасцю лічбавага шыфравання і мер па супрацьдзеянні радыёэлектроннай барацьбе.

Пасля халоднай вайны такія тэхнічныя адрозненні не мелі вялікага значэння, паколькі войскі НАТА з розных краін рэдка ваявалі побач на адным тэатры ваенных дзеянняў. Цяпер жа ім неабходна мець магчымасць абменьвацца абсталяваннем і дабіцца, каб артылерыя адной арміі магла страляць снарадамі іншай.

На пошук шляхоў пераадолення адрозненняў і накіраваныя такія вучэнні, як Steadfast Defender.

Чытайце таксама:

Ці ўвядзе НАТА ва Украіну свае войскі? Меркаванні заходніх экспертаў

Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны

У ЗША агучылі ўмовы ўступлення Украіны ў НАТА

У Польшчы за сакавік загінулі пяць вайскоўцаў, усе вучэнні прыпыненыя

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
01.05.2024
у беларускую? як рыгорыч хацеў?

а Клайпеда - былы нямецкі горад. не?
2
зашчытнік латвіі/адказаць/
01.05.2024
які смешны гэты "бравы" кэп . я не магу 😂
01.05.2024
прабросілі вас,Žvir, ЗША ўжо нават на гэтым этапе. крыўдна, да? а што ім за інтарэс у вашай Латвіі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031